Мікелеўшчына. Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Мастаўлянскі район, Мікелеўшчына
0
70
11.02.2025
Апісанне
Паміж Мастамі і Шчучыным знаходзіцца мястэчка Мікелеўшчына. На ўскраіне мястэчка на мясцовых могілках пабудаваны мураваны каталіцкі касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Храм узведзены ў 19 стагоддзі з цэглы і бутавага камяня. У інтэр'еры касцёла маюца роспісы і некалькі алтароў. Пад касцёлам ёсць крыпта. Галоўны фасад упрыгожаны нішамі з скульптурнымі выявамі святых. Касцёл у савецкія часы не зачыняўся. У апошнія гады святыня адрамантавана, а прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.48860167
Даўгата: 24.68058965
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.02.2025
Мікелеўшчына. Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
У мястэчку Мікелеўшчына, якое знаходзіцца на дарозе паміж Мастамі і Шчучыным, пабудаваны мураваны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Каталіцкі касцёл узведзены на ўскраіне мястэчка на мясцовых могілках у 1823 годзе ў часы Расійскай імперыі. Касцёл мураваны, пабудаваны з цэглы і бутавага камяня. Святыня была створана за сродкі Багумілы Бутаўт – Андрэйковіча. Касцёл існаваў, як філіял пры парафіі ў Мастах. Храм асвяцілі ў верасні 1826 года. У 1878 годзе адбылася рэканструкцыя будынка – да галоўнага аб'ёму прыбудавалі нартэкс і вежу.
У 1911 годзе касцёл у Мікелеўшчыне атрымаў статус самастойнай парафіі. У гэты перыяд касцёл налічваў 1300 вернікаў у сваёй парафіі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны у касцёла забралі будынак плябаніі, а самому храму надалі статус помніка архітэктуры. Каталіцкая святыня ў савецкія часы не зачынялася.
Помнік у плане мае чатырохвугольнік і накрыты двухсхільным дахам. У інтэр'еры маюцца фрэскавыя роспісы: выявы евангелістаў, архітэктурны карніз з анёламі. У касцёле ёсць тры двухярусныя алтары, якія ў выглядзе ілюзорнага жывапісу намаляваныя на алтарнай сцяне.
Галоўны алтар мае абраз: першы ярус – Яна Храсціцеля і Езуса, а на версе – выява Бога Творцы. Левы бакавы алтар мае абраз Святога Юды Тадэвуша і скульптуру Маці Божай Фацімскай, а наверсе – Маці Божая Чанстахоўская. Правы алтар – абраз Святога Антонія і скульптура Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, а наверсе – Маці Божая Вастрабрамская.
Каментары
Усяго каментароў: 0