Знай свой край

Знай свой край

Вялікая Лысіца. Царква Узвышэння Святога Крыжа.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі район, Вялікая Лысіца.

0

5

06.03.2025

Апісанне

У мястэчку Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна пабудавана праваслаўная царква Узвышэння Святога Крыжа. Царква пабудавана у часы Расійскай імперыі ў 1915 годзе. Храм зачынілі пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1960 годзе. Вярнулі будынак вернікам ў 1990 годзе. Пасля рамонту святыню зноў асвяцілі ў 2015 годзе.

Помнік пабудаваны ў неарускім стылі з чырвонай цэглы і гранітных блокаў. Складаецца будынак з 4 асноўных частак. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.30693908
Даўгата: 26.45200861

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.03.2025

Вялікая Лысіца. Царква Узвышэння Святога Крыжа.

       У Нясвіжскім раёне ў мястэчку Вялікая Лысіца на мясцовых могілках пабудавана мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Узвышэння Святога Крыжа. Наведаць і паглядзець помнік вельмі проста, бо мястэчка знаходзіцца побач з трасай М1.


           Царкву пачалі будаваць у часы Расійскай імперыі ў 1905 годзе. Завяршылі будаўніцтва ў 1915, або ў 1918 годзе. Побач знаходзіўся старажытны драўляны храм, які ў савецкія часы разабралі на дровы для мясцовай школы.


      Святыня будавалася за сродкі прыхаджан і мецэнатаў. Кіравалі будаўніцтвам і зборам сродкаў жыхары мястэчка: Пётр Малейка і Міхаіл Сень, якія пахаваны побач каля алтара храма. У царкве каля дваццаці год служыў пратаірэй Матвей Крыцук, які па даносу ў 1950 годзе быў арыштаваны.


        Царкву зачынілі ў 1960 годзе. У гэты час мясцовыя жыхары аберагалі храм і не давалі яго руйнаваць. Напрыканцы існавання Савецкага Саюза ў 1990 годзе царкву вярнулі праваслаўным вернікам. Пачаўся збор сродкаў і рамонт, які працягваўся доўгі час. І толькі ў 2015 годзе храм зноў аднавілі і асвяцілі.


       Помнік узведзены на ўзвышшы і з'яўляецца архітэктурнай дамінантай мястэчка. Узведзены ў неарускім стылі з чырвонай цэглы і гранітных блокаў. Падмурак гранітны. Складаецца будынак з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана вежа–званіца.

       Тэрыторыя каля храма добраўпарадкавана.

Каментары

Усяго каментароў: 0