Знай свой край

Знай свой край

Ужанка. Капліца Маці Божай Вастрабрамскай.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі раён, Ужанка.

Апісанне

У цэнтры мястэчка Ужанка Нясвіжскага раёна пабудавана мураваная каталіцкая капліца Маці Божай Вастрабрамскай. Храм узведзены ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Помнік захаваўся да нашага часу ў аўтэнтычным выглядзе, але, на жаль, некалькі гадоў таму капліцу абклалі сучаснай чырвонай і белай цэглай. Зараз помнік падобны на сучасны будынак, а не на старажытны храм. Капліца ў плане мае форму прамавугольніка.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.03.2025

Ужанка. Капліца Маці Божай Вострабрамскай.

       Паміж Нясвіжам і Мірскім замкам ёсць невялікі пасёлак Ужанка, дзе знаходзіцца старадаўняя капліца. Храм узведзены ў 16 стагоддзі і асвечаны ў гонар Маці Божай Вострабрамскай. Ужанка размяшчаецца непадалёк ад мястэчка Гарадзея.


      Упершыню Ужанка згадваецца ў гістарычных крыніцах у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1560 годзе, як маёмасць князя Мікалая Радзівіла Чорнага. Затым князь Мікалай Хрыстафор Радзівіл у 1584 годзе перадаў мястэчка каталіцкаму ордэну езуітаў. У тыя часы Ужанка ўваходзіла ў склад Навагрудскага ваяводства.


      Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. У той час было два мястэчкі: Вялікая і Малая Ужанка. У 19 стагоддзі ў мястэчку была сядзіба Тамаша Корбута і Аляксандра Балтуця. Пры сядзібе працавала каталіцкая капліца.


        У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе мястэчка акупавана нямецкімі войскамі. Пасля Рыжскага міру 1921 года па 1939 год пад уладай польскай дзяржавы. Уваходзіла ў склад Гарадзейскай гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе савецкай Беларусі.


       У цэнтры мястэчка Ужанка знаходзіцца старадаўняя каменная капліца. Храм узведзены ў 1580-х гадах. Помнік захаваўся да нашага часу ў аўтэнтычным выглядзе. На вялікі жаль, некалькі гадоў таму капліцу абклалі сучаснай цэглай. Храм у плане мае форму прамавугольніка. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана паўкруглая апсіда і бакавая сакрысція.


        У мястэчку ад былой панскай сядзібы захаваўся будынак стайні з чырвонай цэглы.

Каментары