Рудаўка. Сядзібны дом.
Сядзіба
Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі раён, вёска Рудаўка, вул. Нясвіжская, 2а.
Апісанне
У мястэчку Рудаўка Нясвіжскага раёна захаваўся старадаўні каменны палац. Рудаўка вядомая яшчэ з 16-га стагоддзя. Палац аднапавярховы, узведзены на рубяжы 19-20-га стагоддзя ў стылі неакласіцызму. Парадны ўваход аформлены чатырохкалонным порцікам.
Сядзіба належала спачатку Радзівілам, а потым Корбутам. У канцы 18-га стагоддзя Кацярына Корбут выйшла замуж за Ануфрыя Масальскага, і ў 1799 годзе ў Рудаўцы нарадзіўся Эдвард Тамаш Масальскі (1799 – 1879) – вядомы пісьменнік і мемуарыст.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.03.2025
Рудаўка. Сядзібны дом.
У прыгарадзе Рудаўка горада Нясвіж пабудаваны каменны аднапавярховы палац. Рудаўка вядомая яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 16-га стагоддзя. Гэта быў пасёлак за горадам Нясвіж. Пасёлак паступова разбудаваўся, і мястэчка цяпер з'яўляецца прыгарадам.
Палац каменны, аднапавярховы, узведзены на мяжы 19-20-га стагоддзяў у стылі неакласіцызму.
Сядзіба ў Рудаўцы належала спачатку магнатам Радзівілам. Потым Радзівілы прадаюць сядзібу роду Корбутаў. У канцы 18-га стагоддзя ў сядзібе быў палац і флігель для гасцей. Вакол сядзібы быў пасаджаны сад. У канцы 18-га стагоддзя Кацярына Корбут выйшла замуж за маёра кавалерыі князя Ануфрыя Масальскага.
У 1799 годзе ў гэтай сядзібе нарадзіўся вядомы пісьменнік, філолаг і этнограф Эдвард Тамаш Масальскі (1799-1879). Эдвард атрымаў добрую адукацыю і вучыўся ў Полацку, Магілёве, у Віленскім універсітэце. Падчас навучання ва ўніверсітэце ўваходзіў у таемную арганізацыю філарэтаў. Жыў у Пецярбургу і ў Варшаве. У Пецярбургу быў рэдактарам часопіса "Баламут". З'яўляецца аўтарам твораў "Аб славянскіх скарбах", "Граматыка польскай мовы", "Звычай пінчукоў і беларуса " і іншых прац. Напісаў таксама мемуары.