Гарадзея. Касцёл Святога Юзафа Рамесніка.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі раён, Гарадзея.
0
5
06.03.2025
Апісанне
У мястэчку Гарадзея каля чыгункі знаходзіцца каталіцкі Касцёл Святога Язэпа. Святыню размясцілі ў былой стайні ў часы Польскай дзяржавы ў 1920-я гады. У 1930-я гады хацелі прыхаджане пабудаваць новы каталіцкі касцёл і нават набылі будаўнічы матэрыял і цэглу. Але пачалася вайна і новы храм не пабудавалі.
У вайну храм згарэў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак перабудавалі пад кафэ. З развалам СССР будынак перадалі каталікам. Быў праведзены рамонт і прыбудавана чацверыковая вежа. Храм узведзены з бутавага каменя і цэглы. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.31363923
Даўгата: 26.53770482
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.03.2025
Гарадзея. Касцёл Святога Юзафа Рамесніка.
У Нясвіжскім раёне паміж Нясвіжам і Мірскім замкам знаходзіцца мястэчка Гарадзея, у якім захавалася да нашага часу некалькі помнікаў архітэктуры. Тут ёсць каменная праваслаўная Свята-Праабражэнская царква 19-га стагоддзя, праваслаўная капліца 19-га стагоддзя, будынак чыгуначнага вакзала пачатку 20-га стагоддзя, помнік удзельнікам Грунвальдскай бітвы і яшчэ некалькі цікавых аб'ектаў.
Гарадзея ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага належала магнатам Радзівілам. У 19 стагоддзі мястэчка пісалася ў дакументах, як Горная Гарадзея. У часы Расійскай імперыі ўваходзіла ў склад Мінскай губерні Навагрудскага павета. З 1969 года працавала народнае вучылішча. У 1871 годзе праз Гарадзею прайшла чыгуначная дарога Масква-Варшава і была пабудавана чыгуначная станцыя.
У часы Першай сусветнай вайны мястэчка апынулася ў прыфрантавой паласе. З 1920 года Гарадзея ў складзе Польскай дзяржавы. Была цэнтрам гміны Нясвіжскага павета. У 1939 годзе пасля прыходу савецкіх войскаў у складзе савецкай Беларусі. Пасля вайны пабудаваны вялікі цукровы завод.
У цэнтры Гарадзеі каля чыгункі пабудаваны Каталіцкі Касцёл Святога Язэпа. Храм перабудавалі з гаспадарчага будынка-стайні, якая была ўзведзена ў пачатку 20-га стагоддзя. Парафіяне лічылі, што ў стайні Касцёл будзе часова. Хацелі ў 1930-я гады пабудаваць новы каталіцкі храм. Пачалі набываць будаўнічы матэрыял і цэглу. Але з пачаткам Другой сусветнай вайны планы змяніліся.
У савецкі перыяд 1939-1941 гадах будаўнічыя матэрыялы расцягнулі на іншыя аб'екты, але касцёл працаваў. У часы гітлераўскай акупацыі мясцовага ксяндза арыштавалі і забілі ў канцлагеры. Падчас вайны касцёл згарэў.
Пасля вайны будынак перабудавалі пад кафэ пры чыгуначнай станцыі.
У 1990-я гады каталіцкім вернікам вярнулі будынак і быў праведзены рамонт. Была прыбудавана чацверыковая вежа.
Каментары
Усяго каментароў: 0