Знай свой край

Знай свой край

Задваране. Царква Святой Ганны

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Свіслацкі р., Задваране.

Апісанне

На ускрайку вёсцы Задваране Свіслацкага раёну ёсць мураваная праваслаўная царква, якая асвечана ў гонар Святой Ганны. Час пабудовы царквы дакладна невядомы: адны даследчыкі мяркуюць, што храм пабудаваны напрыканцы 18 стагоддзя, а іншыя, што ў пачатку 19 стагоддзя. Будынак узведзены ў стылі класіцызму. Над уваходам шматярусная вежа – званіца. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.11.2024

Задваране. Царква Святой Ганны

Праваслаўная царква Святой Ганны знаходзіццца на самай паўднёвай ускраіне вёскі Задваране. Храм быў узведзены напрыканцы 18 стагоддзя ў 1790 годзе. Царква мураваная. Па іншым гістарычным крыніцам ёсць звесткі, што царкву пабудавалі ў 1770 – х гадах на сродкі пана Якіма Булгарына. Гісторык архітэктуры А. Кулагін дае дадзеныя, што будынак узведзены ў пачатку 19 стагоддзя. Інжынер і архітэктар Леанард Крыжаноўскі ў 1877 годзе зрабіў абмерныя чарцяжы царквы. У 1880 годзе інжынер і архітэктар Пётр Залатароў выканаў праект перабудовы царквы і таксама распрацаваў іканастас. Царква была зачынена ў гады Савецкага Саюза. У 1972 годзе адбыўся ў будынку моцны пажар. У пачатку 1990 – х гадоў пачаўся збор сродкаў на аднаўленне праваслаўнага храма.  У 1994 годзе царква адчыніла свае дзверы. Першым святаром у адноўленай святыні быў Уладзімір Сцяцко.

Царква помнік архітэктуры ў стылі класіцызму з элементамі барока. Мае ў плане прамавугольны аб'ём, які завершаны паўкруглай апсідай з бакавой рызніцай. Да галоўнага фасада прыбудавана трохярусная чатырохгранная вежа – званіца. Званіца накрыта чатырохгранным дахам з васьмігранным барабанам і цыбулінай. Другі ярус вежы – званіцы створаны з 4 – калонным порцікам і завершана трохвугольным франтонам.

Тэрыторыя царквы акружана мураванай агароджай з брамай.

Каментары