Знай свой край

Знай свой край

Грыневічы. Касцёл Францысканцаў.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобласць, Свіслацкі раён, вёска Грыневічы

0

305

26.08.2024

Апісанне

На мяжы Ваўкавыскага раёна, у вёсцы Грыневічы, можна ўбачыць касцёл, пабудаваны ў 1792 годзе пры кляштары францысканцаў. Ён з'яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока. У другой палове 19 стагоддзя быў рэканструяваны

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.003282
Даўгата: 24.46541

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

26.08.2024

Грыневіцкі касцёл кляштара францысканаў

Раней вёска Грыневічы насіла назву Вялікая Лапеніца і належала старажытнаму роду сям'і Агінскіх. Найбольш вядомым з усіх уладальнікаў быў Ян Агінскі, які прымаў удзел у розных ваенных бітвах, у тым ліку ўдзельнічаў у бітве з туркамі пад Венай у 1683 годзе. І ў гонар перамогі ў гэтай бітве, па вяртанні дадому, менавіта ён ахвяраваў грошы на будаўніцтва мураванага касцёла і кляштара францысканцаў у Вялікай Лапеніцы.

Іх будаўніцтва пачалося ў 1690 годзе. Аднак, з-за ваенных дзеянняў, якія пастаянна адбываюцца на той тэрыторыі, яно расцягнулася на цэлых 102 гады. Будаўніцтва касцёла і кляштара было скончана ў 1792 годзе. Ужо ў 1839 годзе касцёл быў перададзены праваслаўнай царкве, былі выдзелены грошы на яго перабудову. З перабудовай храма пад царкву, яго барочная архітэктура набыла элементы старажытнарускага дойлідства. У 1919 годзе пры ўваходжанні Беларусі ў склад Польшчы храм зноў становіцца касцёлам, праз 20 гадоў яго перадаюць праваслаўным. У 1960-я гады храм быў зачынены, у 1982 годзе часткова разбураны і перабудаваны пад гараж для сельгастэхнікі.

На сённяшні дзень у паўразбураным стане захаваліся фрагменты каменнай агароджы і руіны брамы, верагодна пабудаванай у тыя ж гады, што і сам касцёл.


Каментары

Усяго каментароў: 0