Лыскава. Касцёл Святой Троіцы і манастыр місіянераў
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Лыскава.
0
87
28.01.2025
Апісанне
У мястэчку Лыскава Пружанскага раёна знаходзіцца Траецкі касцёл і манастыр місіянераў 18 стагоддзя. Касцёл быў пабудаваны ў стылі віленскага барока. Касцёл і манастыр былі зачынены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Касцёл працаваў у гады Польскай дзяржавы 1921 – 1939 гады. Пасля вайны касцёл быў зачынены і помнік прыйшоў у заняпад. Двухпавярховы мураваны корпус у апошнія гады адрамантаваны. Побач з касцёлам быў пахаваны вядомы паэт Францыск Карпінскі (1741 - 1825).
Катэгорыі

Крушня

На рэстаўрацыі

Літаратурны

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.85637037
Даўгата: 24.61460932
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.01.2025
Лыскава. Касцёл Святой Троіцы і манастыр місіянераў.
У старажытным мястэчку Лыскава Пружанскага раёна ёсць некалькі цікавых помнікаў архітэктуры і гісторыі. Самым значным помнікам архітэктуры з'яўляецца каталіцкі касцёл Святой Троіцы і манастыр місіянераў.
У часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1527 годзе стараста жамойцкі і ваявода віцебскі Мацей Клочка фундаваў у Лыскаве драўляны касцёл. У 1751 годзе гэты каталіцкі касцёл Ян Быхавец перадаў манахам–місіянерам. Манахі ў 1763 – 1785 гадах пабудавалі новы мураваны архітэктурны комплекс: касцёл і манастыр. Па меркаванню даследчыкаў будаўніцтва вялося архітэктарам Янам Самуэлем Бекерам, які быў прыдворным архітэктарам магната Аляксандра Сапегі.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Касцёл і манастыр працавалі, як каталіцкія святыні, а ў 1818 годзе да касцёла была прыбудавана вежа. Пасля анцірасійскага паўстання 1830 – 1831 гадоў уладамі быў зачынены манастыр. А пасля паўстання 1863 – 1864 гадоў пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага зачынілі і касцёл. Будынак касцёла быў перабудаваны пад праваслаўную царкву па праекту архітэктара П. Залатарова ў 1880 – х гадах. Пасля перабудовы баракальны касцёл набыў рысы класіцызму.
За часамі Польскай дзяржавы ў 1921 годзе будынак вярнулі каталіцкім вернікам. Пасля вайны ў савецкія часыу манастыры адчынілі медыцынскую ўстанову, а касцёл зачынілі ў 1960 – я гады. Паступова помнік прыхозіў у заняпад і зараз касцёл знаходзіцца ў аварыйным стане.
Каля касцёла знаходзіцца магіла паэта Францыска Карпінскага (1741 - 1825), якую намаляваў Напалеон Орда ў 19 стагоддзі.
Каментары
Усяго каментароў: 0