Іўе. Мячэць.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Іўе, вуліца Савецкая, 78
Апісанне
Невялікае мястэчка Іўе Гродзенскай вобласці лічаць "сталіцай" беларускіх татараў. Нават вуліца Савецкая, на якой знаходзіцца мячэць, раней называлася татарскай. Татары з'явіліся ў ВКЛ яшчэ ў 14-м стагоддзі, іх наймалі для войнаў з Тэўтонскім ордэнам. За службу былі дараваныя землямі і дазволам захаваць рэлігію. На сённяшні дзень, татарская абшчына ў Іўі – другая па велічыні ў Беларусі пасля Мінска.
Мячэць у Іўі-самая старая з захаваных на тэрыторыі Беларусі, пабудаваная ў канцы 19-га стагоддзя на сродкі мясцовай памешчыцы-каталічкі Эльвіры Замойскай. Не зачынялася ні пры савецкай уладзе, ні падчас нямецкай акупацыі. Цудам пазбегла разбурэння ў гады вайны.
З'яўляецца помнікам архітэктуры. У 2007 годзе ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
2С Н
02.11.2024
Іўе. Мячэць.
У пачатку 20 – га стагоддзя іўеўскія татары жылі ў асобным паселішчы-Слабадзе пад назвай Муровщизна. Сёння гэта частка горада Іўе, якую няцяжка знайсці па мінарэце мясцовай мячэці. Лічыцца, што татары ў гэтых месцах жывуць ужо больш за 600 гадоў. Зямлю ім завітаў князь ВКЛ Вітаўт за ўдзел у знакамітай Грунвальдскай бітве супраць крыжакоў. Сёння іўеўская татарская Абшчына-другая па колькасці пасля Мінскай.
Мясцовая драўляная мячэць - самая старая мячэць Беларусі, з нешматлікіх захаваных. Працуе бесперапынна з моманту пабудовы ў 1882 годзе, таксама яна ні разу не была пашкоджана. Грошы на будаўніцтва выдзеліла графіня Эльвіра Замойская, тагачасная ўладальніца мястэчка. У мужчынскай частцы храма знаходзіцца мемарыяльная дошка ў яе гонар. Аснова збудавання была квадратнай, будынак быў падзелены на дзве часткі: мужчынскую і жаночую. Афарбаваную ў характэрны для ісламу зялёны колер мячэць увянчаў мінарэт, дабудаваны ў 1922 годзе на грошы татарскіх эмігрантаў.
У савецкі час гэта была адзіная дзеючая мячэць на тэрыторыі Беларусі. Хоць у фасадзе будынка адгадваюцца рысы стылю мадэрн, даследчыкі адносяць яго да помнікаў архітэктуры, у якіх выявіліся традыцыі народнага дойлідства.
Па пятніцах татары працягваюць збірацца ў мячэць на джума-намаз. А ў галоўнае мусульманскае свята, Курбан-байрам, самая старая мячэць Беларусі ледзь месціць усіх ахвотных, бо сюды прыязджаюць мусульмане з усіх ваколіц.
Непадалёк ад мячэці знаходзіцца татарскія могілкі-мізар.
Алег Дзьячкоу
05.10.2024
Іўе. Мячэць
Калі будзеце ехаць у раённы горад іўе з трасы Гродна – Мінск, то вы заўважыце шматлікія вялікія парнікі і агароды ў прыватным сектары. Гэтыя парнікі належыць пераважна мясцовым татарам, якія клапатліва апрацоўваюць сваю замлю і маюць з яе добры прыбытак. У Іўе татарская абшчына з'явілася ў 15 стагоддзі. Татары ў мірны час займаліся апрацоўкай зямлі. У 1884 годзе за грошы графіні Эльвіры Замойскай была пабудавана мясцовая драўляная мячэць. Частку грошаў на пабудову храма даслалі татары эмігранты з ЗША. У савецкія часы мячэць у Іўе была адзіным на Беларусі храмам для мусульман, які працаваў. Будынак уяўляе з сябе ў плане прамавугольнік з пяціграннай прыбудовай міхрабам. А ў цэнтры міхраба знаходзіцца васьмігранны мінарэт з балконам. Мінарэт завершаны высокім шпілем. Галоўны фасад у мячэці першапачаткова быў у выглядзе галерэі на чатырох слупах. У храме існуе 2 часткі: мужская і жаночая. Калі вы пажадаеце наведаць гэты помнік архітэктуры, то вам трэба звязацца з кіраўніком абшчыны, або са святаром. Мясцовыя татары з радасцю заўсёды прымаюць у сябе турыстаў. Акрамя таго, вы зможаце недорага ў іх набыць садавіну і гародніну.