Знай свой край

Знай свой край

Падароск. Сядзіба Чачотаў-Бохвіцаў.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі Р., Падароск.

Апісанне

У мястэчку Падароск каля прыгожага возера ёсць шляхецкая сядзіба з паркам і гаспадарчымі пабудовамі. Уладальнікамі гэтага краю былі розныя знатныя сем'і, але менавіта Грабоўскія пабудавалі ў 18 стагоддзі палац. Затым былі тут гаспадарамі Пухальскія, Чачоты і Бохвіцы.

У савецкія часы палац канфіскавалі і адкрылі ў будынку школу. Акрамя палаца, можна прагуляцца па парку і ўбачыць некалькі гаспадарчых пабудоў.

Катэгорыі

Літаратурны

Літаратурны

Крушня

Крушня

Батанічны

Батанічны

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гідралагічны

Гідралагічны

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Паркавая зона

Паркавая зона

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

27.11.2024

Падароск. Сядзіба Чачотаў-Бохвіцаў.

У мястэчку Падароск на беразе возера ёсць шляхецкая сядзіба 18–га стагоддзя, якая лічыцца помнікам гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.


Першымі гаспадарамі ў Падароску былі паны шматкі, потым Грабоўскія. Менавіта Грабоўскія і пабудавалі першую каменную сядзібу. У 1843 годзе маёнтак перайшоў да Пухальскага. Затым Лізавета Пухальская перадала маёнтак свайму пляменніку Альбіну Чачоту, а Альбін перадаў дачцэ Лізавеце. У 1875 годзе Лізавета выйшла замуж за Рамана Бохвіца, які быў сынам вядомага вучонага і філосафа Фларыяна Бохвіца. Да 1939 года тут гаспадарыў Антон Бохвіц, які быў сынам Рамана і Лізаветы.


У савецкія гады ў палацы была спачатку школа, а пазней праўленне калгаса і музычная школа. У 2013 годзе маёнтак набыў прадпрымальнік, які пачаў рэстаўрацыю і хоча адкрыць тут музей шляхецкай культуры.


Ад мястэчка Падароск маёнтак аддзяляе рачулка Зэльвянка. Палац сядзібы пабудаваны ў 18 стагоддзі Грабоўскімі ў стылі класіцызму. У ранейшыя часы, як сцвярджалі старажылы, на палацы быў усталяваны металічны сцяг з датай 1768.

Будынак аднапавярховы прамавугольны ў плане. Мае сіметрычную кампазіцыю з двухпавярховай цэнтральнай часткай, якая вылучана на галоўным фасадзе порцікам з трохвугольным франтонам. Бакавыя крылы палаца атынкаваны і накрыты вальмавым дахам.


У палацы пры галоўным уваходзе размяшчаўся вестыбюль з лесвіцай на мезанін. На першым паверсе было 10 вялікіх пакояў. У гасцінай пакоі камін быў аздоблены скульптурай караля Яна Сабескага. У пакоях былі партрэты прадстаўнікоў роду Чачотаў і Бохвіцаў. Сталовая часам выкарыстоўвалася як капліца. Салон у палацы быў абстаўлены дарагі мэбляй ў стылі ампір.


З гаспадарчых пабудоў захавалася аранжарэя і будынкі сыраварні і кузні. Вакол палаца размяшчаецца парк.

Каментары