Збляны. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскій р., Збляны.
0
252
06.12.2024
Апісанне
У мястэчку Збляны Лідскага раёна, што знаходзіцца на самым беразе ракі Нёман, ёсць мураваная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Першая праваслаўная царква драўляная была ўзведзена ў 17 стагоддзі за сродкі княгіні Радзівіл. У 1900 годзе была пабудавана новая мураваная царква ў візантыйскім стылі. Храм уплане мае форму крыжа. Складаецца будынак з некалькіх частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана вежа – званіцва. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.61017225
Даўгата: 25.25126824
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.12.2024
Збляны. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы.
У Лідскім раёне на самым беразе ракі Нёман, знаходзіцца невялікая вёска Збляны, у якой пражывае каля ста чалавек. У цэнтры вёскі ўзвышаецца мураваны праваслаўны храм Пакрава Прасвятой Багародзіцы.
Упершыню гістарычныя крыніцы ўзгадваюць гэтае мястэчка ў 15 стагоддзі ў сувязі з падзеямі часоў караля Казіміра. У тыя часы Збляны належылі Вялікаму князю Літоўскаму. У 16 стагоддзі мястэчка перайшло да новых гаспадароў да магнатаў Радзівілаў. У першай палове 17 стагоддзя тут было 62 двара, уніяцкая царква і карчма. У сярэдзіне 17 стагоддзя мястэчка моцна пацярпела ў час вайны паміж Рэччу Паспалітай і Царствам Маскоўскім. У другой палове 17 стагоддзя Людовіка Караліна Радзівіл, якая была вядомай мецэнаткай, фундавала ў Зблянах пабудову праваслаўнай царквы. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай гэтыя землі перайшлі да Расійскай імперыі. У пачатку 19 стагоддзя гэтым краем валодаў Дамінік Радзівіл, а потым яго дачка Стэфанія. Пасля шлюбу Стэфаніі з Львом Вітгенштэйнам мястэчка перайшло да новых гаспадароў Вітгенштэйнаў, якія былі аднымі з найбольш заможных памешчыкаў у Расійскай імперыі. Пасля забароны ўніяцкай царквы ў 1839 годзе ўніяцкая царква перайшла да праваслаўных вернікаў. А ў 1900 годзе пабудавалі вялікі новы мураваны Пакроўскі храм, які захаваўся да нашага часу.
Мураваную царкву было вырашана пабудаваць у 1897 годзе Віленскім губернскім камітэтам. Будынак узводзіўся за дзяржаўныя сродкі і грошы прыхаджан. Царква ўзведзена ў псеўда – візантыйскім стылі. Царква агароджана мураваным заборам.
Каментары
Усяго каментароў: 0