Знай свой край

Знай свой край

Лыскава. Царква Нараджэння Маці Божай.

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобл., Пружанскі район, Лыскава.

0

88

28.01.2025

Апісанне

У мястэчку Лыскава Пружанскага раёна ёсць некалькі старажытных помнікаў даўніны і архітэктуры. У самым цэнтры мястэчка знаходзіцца драўляная праваслаўная царква Нараджэння Маці Божай. Храм узведзены ў часы Польскай дзяржавы ў 1930 – я гады ў стылі беларусккай народнай драўлянай архітэктуры з элементамі закапанскага стылю і мадэрну. У інтэр'еры ёсць драўляны іканастас і старажытны абраз 18 стагоддзя «Маці Божая Адзігітрыя».

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.85403814
Даўгата: 24.61526378

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.01.2025

Лыскава. Царква Нараджэння Маці Божай.

У самым цэнтры мястэчка Лыскава Пружанскага раёна знаходзіцца праваслаўная драўляная царква, якую асвяцілі ў гонар Нараджэння Маці Божай.


 Першая царква ў Лыскава ўпамінаецца ў часы Вялікага Княства Літоўскага, якую пабудавалі ў 1725 годзе. Храм, худчэй за ўсё, спачатку належыў уніяцкім вернікам, а потым у часы Расійскай імперыі быў перададзены праваслаўным вернікам. Напрыканцы 19 стагоддзя царкву разабралі, а царкоўныя рэчы перанеслі ў былы касцёл, які пасля паўстання 1863 – 1864 гадоў перабудавалі пад праваслаўную царкву.


 У гады Першай сусветнай вайны нямецкія войскі выкарыстоўвалі царкву пад шпіталь, а потым пад склад.

 Пасля Рыжскага міру 1921 года будынак вярнулі зноў каталікам і выкарыстоўвалася святыня, як касцёл.


 У 1925 годзе праваслаўны святар у Лыскава Пётар Радкевіч атрымаў дазвол на будаўніцтва новага праваслаўнага храма, бо дагэтуль набажэнствы ішлі ў капліцы на могілках. Будаўніцтва новага храма каштавала 40 тысяч злотых і вялося па праекту Станіслава Пятроўскага з Беластоку ў 1930 – 1933 гадах. Увосень 1933 года адбылося асвячэнне новай праваслаўнай царквы ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці шматлікага народу і гасцей.


 Царква ўзведзена ў традыцыях беларусккай народнай драўлянай архітэктуры з элементамі закапанскага стылю і мадэрну.

Каментары

Усяго каментароў: 0