Знай свой край

Знай свой край

Лыскава. Магіла паэта Францішка Карпінскага.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Віцебская вобл., Пружанскі район, Лыскава.

0

87

28.01.2025

Апісанне

У мястэчку Лыскава Пружанскага раёна захавалася магіла польскага і беларускага паэта Францішка Карпінскага (1741 - 1825). Паэт нарадзіўся в Украіне. Вучыўся ў езуітаў і атрымаў добрую адукацыю. Калі пачаў выдаваць свае першыя паэтычныя зборнікі, то яго заўважылі многія літаратары і магнаты Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Паэт быў таксама вядомы і пры двары караля. Пэўны час жыў у Варшаве і Галіцыі. Затым жыў на Пружаншчыне апошнія дзясяцігоддзі свайго жыцця. Займаўся зборам беларускіх вершаш, казак і паданняў.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.85644163
Даўгата: 24.61471661

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.01.2025

Лыскава. Магіла паэта Францішка Карпінскага.

У мястэчку Лыскава Пружанскага раёна каля мясцовага каталіцкага касцёла Святой Троіцы пахаваны класік польскай літаратуры Францішак Карпінскі (1741 - 1825).


Нарадзіўся паэт в Украіне ў шляхецкай сям'і. Бацька яго служыў у магната Патоцкага. Карпінскі атрымаў вельмі добрую адукацыю – спачатку вучыўся ў езуітаў у школе ў Станіслававе, затым у Львове ў езуіцкай акадэміі. Затым вучыўся ў Вене.


 У 1780 годзе была выдадзена першая яго кніга вершаў, на якую звярнулі ўвагу Чартарыйскія. Па запрашэнні магната Адама Чартарыйскага Ф. Карпінскі прыехаў у Варшаву і працаваў у князя сакратаром. У Варшаве было выдадзена яшчэ некалькі зборнікаў і вакол таленавітага паэта склаўся паступова літаратурны гурток. Паэт стаў вядомы і пры двары караля Рэчы Паспалітай. У час сваіх падарожжаў наведаў Вільню і Гродна.


Затым пераехаў жыць у Галіцыю, дзе займаўся арэндай фальваркаў. Бываў часам у Варшаве і ў Беластоку, заязжаў у госці да магнацкіх двароў. З 1793 года і на працягу 30 год арандаваў фальварак на Пружаншчыне на ўскраіне Белавежскай пушчы. Цікавіўся мясцовай гісторыяй і быў знаёмы з мясцовай шляхтай. Наведваў вядомую гімназію ў Свіслачы і падараваў ёй сваю бібліятэку.


У 1819 годзе набыў фальварак Хараўшчына ў Ваўкавыскім уездзе, дзе пачаў ажыццяўляць сюжэты сваіх п'ес-ідылій сялянскага жыцця: адчыніў школу для сялянскіх дзяцей, працаваў у полі разам з сялянамi. Займаўся запісам беларускіх песен, збіраў беларускія вершы, казкі і паданні. Вакол паэта сфарміравалася творчае літаратурнае асяроддзе з тутэйшых літаратараў.


Памёр Ф. Карпінскі ў фальварку Хараўшчына і быў пахаваны ў Лыскава каля касцёла. Яго магілу наведаў і замаляваў мастак і кампазітар Напалеон Орда. Магіла захавалася данашага часу.

Каментары

Усяго каментароў: 0