Знай свой край

Знай свой край

Падароск. Царква святой Троіцы

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р., Падароск.

0

230

27.11.2024

Апісанне

Першая праваслаўная царква ў Падароску пабудавана ў 17 стагоддзі. Храм быў драўляны. Мураваны ўзведзены ў 18 стагоддзі Грабоўскімі і асвячоны ў гонар Святой Елізаветы. У часы польскай улады перададзена каталікам. У савецкія часы зачынены і прыстасаваны пад склад. З развалам СССР вернута праваслаўным вернікам. Праведзены рамонт і асвячоная царква была ў гонар Святой Троіцы. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.98123238
Даўгата: 24.61724102

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

27.11.2024

Падароск. Царква святой Тройцы

У мястэчку Падароск да нашага часу захавалася царква 18 стагоддзя і шляхецкая сядзіба Чачотаў 19 стагоддзя.


Першая згадка пра царкву ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1634 года, калі княгіня Пракопава Дольская дае фундуш (ахвяраванне) на царкву. Першы будынак царквы быў драўляным.


У 18 стагоддзі мястэчкам Падароск валодаюць Грабоўскія, якія ў 1780 годзе будуюць новы каменны храм, які асвяцілі ў гонар Святой Лізаветы. У дакументах за 1808 год згадваецца Царква ў Падароску, пры якой прыхаджан мужчын 300 чалавек і жанчын 294.


У 19 стагоддзі пры царкве працуе царкоўна–прыходская школа, якая з часам стала народным вучылішчам. У 1897 годзе ў вучылішчы навучалася 66 дзяцей.


Праваслаўны храм працаваў толькі да 1925 года, а затым быў перададзены каталікам. У савецкія часы касцёл зачынілі і выкарыстоўваўся пад склад збожжасховішчы. З распадам Савецкага Саюза храм быў вернуты праваслаўным вернікам. Быў праведзены рамонт, і восенню 1991 года царкву асвяцілі ў гонар Святой Тройцы.


Царква пабудавана ў стылі барока. Мае прамавугольны ў плане аб'ём, які накрыты двухсхільным дахам. Над бабінцам двух'ярусная вежа-званіца. Да малітоўнай залы з тыльнага боку прыбудавана паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі.

Каментары

Усяго каментароў: 0