Ялава. Царква Святой Ганны
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Ялава.
0
99
30.01.2025
Апісанне
У невялікім мястэчку Ялава Пружанскага раёна на мясцовых могілках ёсць драўляная праваслаўная царква Святой Ганны. Храм узведзены ў 18, або 19 стагоддзі. Будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры, які ўзведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Складаецца будынак з двух асноўных частак. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.61459977
Даўгата: 24.26977979
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.01.2025
Ялава. Царква Святой Ганны
У Пружанскім раёне ў мястэчку Ялава ёсць на мясцовых могілках невялікая драўляная праваслаўная царква. Каб патрапіць у гэтае мястэчка трэба паехаць з Пружанаў на Шарашова і паварот будзе на права з трасы на Ялава.
Храм пабудаваны ў 18 стагоддзі ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага, а па некаторым гістарычным крыніцам у 19 – м у часы Расійскай імперыі. Царква помнік архітэктуры, які ўзведзены ў традыцыях беларускага драўлянага народнага дойлідства. Зараз храм ппрыпісаны да царквы Святога Мікалая ў Шарашова.
Царква пабудавана з сасновага бруса. Царква складаецца з двух асноўных частак: малітоўнай залы і апсіды. Асноўны аб'ём накрыты двухскатным дахам. Раней дах быў пакрыты гонтам. Галоўны фасад завершаны трохкутным франтонам. Над фасадам узвышаецца невялікая вежачка двухярусная чатырохгранная. Царква ў апошнія гады адрамантавана.
Адчынены храм звычайна па святам. Каб наведаць святыню неабходна спачатку пазваніць святару ў царкве ў Шарашове.
Каментары
Усяго каментароў: 0