Знай свой край

Знай свой край

Шарашова. Царква Раства Багародзіцы. Званіца

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Шарашова.

0

93

29.01.2025

Апісанне

У мястэчку Шарашова Пружанскага раёна маецца драўляная званіца 18 стагоддзя, якая была пабудавана пры ўніяцкай царкве Раства Багародзіцы. Царкву знеслі пасля вайны ў 1960 – я гады. Каштоўныя рэчы і абразы з іканастасам 18 стагоддзі і рукапіснае Евангелле 15 – 16 стагоддзяў, знаходзяцца ў Мінску ў музеі. Званіца двухярусная, дах пакрыты дранкай. Мае статус помніка архітэктуры.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.55463438
Даўгата: 24.21407713

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

29.01.2025

Шарашова. Царква Раства Багародзіцы. Званіца

У цэнтры мястэчка Шарашова Пружанскага раёна знаходзіца ўнікальны помнік архітэктуры – драўляная званіца былоў уніяцкай царквы. Калісці побач са званіцай была драўляная царква, якую пабудавалі яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага  ў 1517 годзе. Потым храм у 1760 годзе перабудавалі.

У 1803 годзе ў час пажару была знішчана старая плябанія і дзякуючы высілкам ксянза Антонія Прыбышэвіча і князя Адама Чартарыйскага будынак быў адноўлены. У пачатку 19 стагоддзя да царквы было прыпісана тры капліцы.

У гэты час пры царкве служыў вядомы беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, выкладчык Віленскага ўніверсітэта Міхась Баброўскі, які вёў набажэнствы на беларускай мове. У царкве ў тыя часы выкарыстоўвалася для службы рукапіснае Евангелле 15 – 16 стагоддзяў. Гэтая каштоўная кніга зараз разам з абразамі старажытнымі і іканастасам 18 стагоддзя знаходзіцца ў Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі.

 Пасля забароны ўніі  ў Расійскай імперыі ў 1839 годзе царкву перадалі праваслаўным вернікам і царкву асвяцілі ў гонар Успення Багародзіцы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1960 – я гады царкву знеслі. Ад царквы засталася толькі драўляная званіца, якую пабудавалі ў 1799 годзе ў стылі класіцызму. Званіца двухярусная квадратная ў плане. Мае вышыню 18 метраў.  Дах пакрыты дранкай.

Каментары

Усяго каментароў: 0