Знай свой край

Знай свой край

Засімавічы. Царква Святога Мікалая

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Засімавічы.

0

115

28.01.2025

Апісанне

У мястэчку Засімавічы Пружанскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Мікалая. Храм узведзены ў пачатку 19 стагоддзя ў стылі класіцызму. У савецкія часы царкву зачынілі і памяшканне прыстасавалі пад склад. Пасля развала СССР будынак вярнулі вернікам і быў праведзены рамонт. Будынак складаецца з двух асноўных архітэктурных частак: малітоўнай залы і апсіды. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.56042038
Даўгата: 24.36400552

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

28.01.2025

Засімавічы. Царква Святога Мікалая

Недалёка ад Пружанаў ёсць мястэчка Засімавічы з мураванай праваслаўнай царквой Святога Мікалая. Царкву пабудавалі ў 1811 годзе па фундацыі мясцовага памешчыка Ельца.

Храм мураваны, узведзены з цэглы і бутавага камяня. Побач пабудавана драўляная званіца. У гады Першай сусветнай вайны святыня была пашкоджана пажарам і будынак аднавілі ў 1916 годзе.

Пасля Рыжскага міру 1921 года мястэчка ў складзе Польскай дзяржавы і з 1924 года царква была прыпісана да сабора Аляксандра Неўскага ў Пружанах. У 1925 годзе ў будынку праведзены капітальны рамонт і была зроблена новая агароджа вакол храма. У 1939 годзе з прыходам савецкай улады царква была разрабавана. А пасля Вялікай Айчыннай вайны храм зачынілі ў 1960 – х гадах і ў будынку зраблі склад.

З развалам  Савецкага Саюза будынак перадалі вернікам і пачаўся рамонт памяшкання. Царкву зноў асвяцілі восенню 1994 года.

 Помнік узведзены ў стылі класіцызму. Асноўны аб'ем царквы прамавугольны да якога прыбудавана трохгранная апсіда. Галоўны фасад царквы завершаны трохвугольным франтонам. Дах двухскантны

Каментары

Усяго каментароў: 0