Знай свой край

Знай свой край

Шарашова. Касцёл Святой Троіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Шарашова.

0

98

29.01.2025

Апісанне

У цэнтры мястэчка Шарашова Пружанскага раёна ёсць мураваны касцёл Святой Троіцы. Першы драўляны касцёл быў збудаваны яшчэ ў 16 стагоддзі і некалькі разоў гарэў. Новы мураваны каталіцкі храм пабудавалі ў 19 стагоддзі. Помнік узведзены ў стылі класіцызму. Мае тры нефы. У інтэр'еры захаваўся арган 19 стагоддзя. У савецкія часы касцёл зачынілі і храм перадалі вернікам напрыканцы існавання СССР. Быў праведзены рамонт. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.56312022
Даўгата: 24.21530022

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

29.01.2025

Шарашова. Касцёл Святой Троіцы

У мястэчку Шарашова Пружанскага раёна ёсць некалькі помнікаў архітэктуры і у тым ліку культавыя будынкі. Да нашага часу захаваўся каталіцкі мураваны касцёл Святой Троіцы.  

Першы драўляны касцёл Святой Троіцы быў пабудаваны яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1539 годзе па загаду каралевы Боны Сфорца. У 17 стагоддзі знішчаны пажарам. Але адбудаваны. Адбудавалі касцёл і зноў будынак знішчыў пажар у 19 стагоддзі.

Новы мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1848 годзе і асвечаны біскупам Вацлавам Грынявіцкім. Створана святыня па фундацыі шляхцічаў Кернажыцкіх і за сродкі прыхаджан.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл зачынілі і прыстасавалі памяшканне пад склад, а касцёльныя рэчы былі разрабаваныя. Напрыканцы існавання СССР у 1988 годзе касцёл вярнулі вернікам і пачаўся рамонт будынка. У кастрычніку 1991 года епіскап Казімір Свёнтак асвяціў касцёл.

 Помнік узведзены ў стылі класіцызму. Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане. Фасад упрыгожаны двумя двухяруснымі вежамі паміж якімі трохкутны франтон. Фасад касцёла ўпрыгожаны двумя скульптурамі апосталаў. Унутраная прастора падзелена на тры нефы. Алтар аздоблены карынфскай каланадай з 2 фігурамі святых і таксама ёсць абраз 19 стагоддзя «Укрыжаванне». У інтэр'еры ёсць амбон. Арган, які захаваўся да нашай пары, быў зроблены ў 1875 годзе майстрам з Вялікай Бераставіцы. 

Каментары

Усяго каментароў: 0