Сталовічы. Касцёл Сэрца Езуса.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Сталовічы.
0
254
11.10.2024
Апісанне
У невялікай вёсачцы Сталовічы (Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) да нашых дзён захаваліся два старажытныя храмы – царква Аляксандра Неўскага і касцёл Сэрца Езуса.
Старадаўні касцёл Іаана Хрысціцеля часоў Вялікага княства Літоўскага перайшоў да праваслаўных вернікаў у XIX стагоддзі. Таму ў пачатку 20-га стагоддзя быў узведзены новы касцёл з чырвонай цэглы ў стылі неаготыкі.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Батанічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.2121704
Даўгата: 26.03543833
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.10.2024
Сталовічы. Касцёл Сэрца Езуса.
У вёсцы Сталовічы ёсць два старажытныя цагляныя храмы: праваслаўная царква Аляксандра Неўскага і касцёл Сэрца Езуса. Царква Аляксандра Неўскага (раней Успенская царква) была пабудавана ў 17-18-х стагоддзях як каталіцкі касцёл. Але ў ХІХ стагоддзі, пасля падаўлення антырускага паўстання на нашых землях, яна была перададзена праваслаўнай царкве. Менавіта таму ўзнікла неабходнасць пабудаваць у Сталовічах новы касцёл.
У 1907-1911 гадах на ахвяраванні мясцовых парафіянаў быў пабудаваны новы касцёл у неагатычным стылі. Храм уяўляе сабой трохнефную базіліку з адной вежай – званіцай над уваходам. У плане будынак прастакутны, пакрыты двухсхільным дахам. Архітэктурнай разыначкай з'яўляецца двухпавярховая званіца, якая завяршаецца высокім шпілем. Бакавыя фасады раздзелены спічастымі вокнамі і контрфорсамі.
У інтэр'еры знаходзіцца драўляны аднаярусны алтар, у цэнтры якога ў спічастай нішы пастаўлена драўляная скульптура Хрыста.
Тэрыторыя каля касцёла дагледжана і ўпрыгожана дэкаратыўнымі раслінамі.
Касцёл дзейны.
Каментары
Усяго каментароў: 0