Знай свой край

Знай свой край

Ставок. Царква Ушэсця Гасподняга

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Ставок.

0

159

07.01.2025

Апісанне

У Пінскім раёне ў цэнтры мястэчка Ставок пры дарозе Пінск - Лагішын пабудавана царква Ушэсця Гасподняга. Першы храм быў пабудаваны ў 16 стагоддзі, але не захаваўся да нашага часу. Новая царква пабудавана ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Будынак узведзены ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства ў традыцыях палескай школы з элементамі псеўда – рускага стылю. Царква складаецца з 4 асноўных частак. Будынак адрамантаваны. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.19645297
Даўгата: 26.0697379

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

07.01.2025

Ставок. Царква Ушэсця Гасподняга

У Пінскім раёне ёсць мястэчка Ставок. Праехаць у гэта паселішча досыць проста, бо яно знаходзмцца на павароце з трасы М 10 на Пінск.

Першая драўляная царква ў мястэчку вядомая з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 1503 года. Фундатарам храма быў мясцовы Пінскі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч. Да нашага часу гэты храм не захаваўся.

У часы Расійскай імперыі будуецца новая праваслаўная царква ў  1853 годзе за сродкі мясцовага памешчыка Франца Пуслоўскага. У гады Вялікай Айчыннай вайны царква моцна была пашкоджана. Храм пабудаваны ў традыцыях драўлянага народнага палескага дойлідства. У архітэктуры таксама прысутнічаюць рысы псеўда – рускага стылю, які характэрны для праваслаўнай архітэктуры 19 стагоддзя.

 Будынак складаецца з чатырох асноўных частак з трох зрубаў: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа – званіца, якая накрыта чатырохскатным дахам з васьмігранным барабанам і невялікай цыбулінай. Асноўны аб'ём накрыты чатырохскатным дахам над якім васьмігранны барабан з купалам. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана пяціграная апсіда.

 Царква адрамантавана. Храм дзейнічае.

Каментары

Усяго каментароў: 0