Стараволя. Радзіма мастака Станіслава Жукоўскага
Славутасьць
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Стараволя.
0
91
29.01.2025
Апісанне
У мястэчку Стараволя, якое раней называлася Старая Воля, прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады выбітнага беларускага, польскага і расійскага мастака Станіслава Жукоўскага (1875 - 1944). Сядзіба радавая Жукоўскіх не захавалася да нашага часу і зараз там знаходзіцца звычайная сялянская хата. Але мастак напрыканцы 19 стагоддзя напісаў карціну з выявай свайго маёнтка: аднапавярховы драўляны дом у атачэнні кустоў бэзу і кветак. У мястэчку мясцовыя ўлады плануюць усталяваць памятны знак у гонар С. Жукоўскага.
Катэгорыі

Гістарычнае

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.5677883
Даўгата: 24.3312474
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.01.2025
Стараволя. Радзіма мастака Станіслава Жукоўскага.
Мястэчка Старая Воля ўпершыню ўпамінаецца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага, калі каралева Бона Сфорца падаравала гэта мястэчка касцёлу ў Шарашова. У перыяд Расійскай імперыі ўваходзіла ў склад Пружанскага ўезда Гродзенскай вобласці. Напрыканцы 19 стагоддзя тут было 646 жыхароў і 64 двары. Працавала праваслаўная царква і млын.
Менавіта ў гэтым мястэчку прайшло дзяцінства і юнацтва вядомага беларускага, польскага і расійскага мастака Станіслава Юльянавіча Жукоўскага (1875 – 1944). Нарадзіўся мастак у Гродзенскй вобласці каля мястэчка Рось. Бацькамі яго былі Юльян Жукоўскі і маці Марыя з роду Вяржбіцкіх, у якіх была свая сядзіба ў Старой Волі на пружаншчыне. Пасля нараджэння Станіслава сям'я вярнулася жыць у свой радавую сядзібу Старая Воля, якую зараз называюць Стараволя.
У гэтых мясцінах і прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады будучага мастака. С. Жукоўскі пакінуў малюнак сваёй сядзібы – гэта невялікі дрўляны дом накрыты чатырохскатным дахам. Галоўны ўваход аформлены чатырма калонамі. Вакол дома былі зараслі дэкаратыўных кустарнікаў. Перад домам клумба з кветкамі. Мастак неаднойчы ў сваёй творчасці вяртаўся до родных мясцінаў.
Да нашага часу радавая сядзіба не дайшла і зараз на тым месцы знаходзіцца звычайная драўляная хата.
Станіслаў вучыўся ў Варшаве і Беластоку. Менавіта ў Беластоку С. Жукоўскі і захапіўся мастацтвам, дзе ў яго выкладаў вядомы расійскі мастак Сяргей Южанін.
Затым Жукоўскі вучыцца ў Маскве ў вядомых мастакоў. Прымае ўдзел у выставах мастакоў перасоўнікаў. У 1897 годзе Станіслаў выдатна здае іспыты і атрымаў два сярэбраныя медалі. Пасля рэвалюцыі пераехаў жыць у Польшчу.
У час Другой сусветнай вайны прымаў удзел у варшаўскім падполлі. Быў арыштаваны нацыстамі і сасланы ў канцлагер, дзе і загінуў. У мястэчку Стараволя плануецца ўсталяваць памятны камень у гонар выбітнага мастака.
Каментары
Усяго каментароў: 0