Знай свой край

Знай свой край

Шарашова. Царква апосталаў Пятра і Паўла

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Шарашова.

0

91

29.01.2025

Апісанне

У Пружанскім раёне ў мястэчку Шарашова ёсць некалькі старажытных культавых будынкаў і ў тым ліку драўляная праваслаўная царква Пятра і Паўла 19 стагоддзя. Храм перабудаваны са старой царквы 18 стагоддзя. Будынак адназрубны і складаецца з 2 асноўных частак. Помнік узведзены ў стылі класіцызму ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Побач з царквой пахаваны навуковец і грамадскі дзеяч, прафесар Віленскага ўніверсітэта Міхаіл Баброўскі (1784 - 1848). Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.53760557
Даўгата: 24.21496762

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

29.01.2025

Шарашова. Царква апосталаў Пятра і Паўла

У мястэчку Шарашова Пружанскага раёна на мясцовых могілках ёсць невялікая драўляная царква, якую асвяцілі ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла. У 1760 годзе ў часы Вялікага Княства Літоўскага  калі пабудавалі ў мястэчку Прачысценскую царкву, то стары будынак храма, які ўзвялі ў 1700 годзе перанеслі на мясцовыя могілкі.

У часы Расійскай імперыі ў 1820 – 1824 гадах храм перабудавалі і асвяцілі, як царкву Пятра і Паўла. Першапачаткова святыня, мабыць, належыла ўніятам, а ў 19 стагоддзі храм перадалі праваслаўным вернікам.

На могілках пахавана побач з царквой шмат цікавых дзеячоў. Адным з самых вядомых з'яўляецца магіла навукоўца і грамадскага дзеяча, прафесара Віленскага ўніверсітэта Міхаіла Баброўскага (1784 - 1848) – багаслоў, гісторык, славіст і філолаг, доктар багаслоў'я. Апошнія гады жыцця М. Баброўскі служыў святаром у мясцовай царкве. Пахаваны святар каля усходняй алтарнай сцяны.

Помнік узведзены ў стылі класіцызму ў традыцыях беларускага народнага драўлянага дойлідства.  Будынак адназрубны. Складаецца з двух асноўнфых частак: малітоўнай залы і апсіды. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад аздоблены порцікам з шасцю калонамі і завершаны трохкутным франтонам. Інтэр'ер царквы распісаны паліхромнай расфарбоўкай на рэлігійныя сюжэты. Царква дзейнічае.

Каментары

Усяго каментароў: 0