Мокрае. Царква апосталаў Пятра і Паўла
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Мокрае.
0
96
29.01.2025
Апісанне
У Пружанскім раёне ў мястэчку Мокрае ёсць мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар апосталаў Пятра і Паўла. Храм пабудаваны па ініцыятыве графа М. Мураў'ёва за дзяржаўныя сродкі ў 1873 годзе. Збіраліся ахвяраванні на святыню і прыхаджанамі. У савецкі час царкву зачынілі і будынак прыйшоў у заняпад. Аднавілі храм у 2000 – м годзе пры дапамозе земляка, банкіра П. Пракаповіча. Храм узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Царква дзенічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.65181054
Даўгата: 24.41886163
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.01.2025
Мокрае. Царква апосталаў Пятра і Паўла.
У мястэчку Мокрае Пружанскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква ў гонар апосталаў Пятра і Паўла. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. У тыя часы гэта мясцовасць была часткай Гродзенскай губерніі Пружанскага ўезда. А ў часы Польскай дзяржавы 1921 – 1939 гадоў – Палескае ваяводства Пружанскага павета.
Царква Пятра і Паўла была пабудавана па загаду графа М. Мураў'ёва за дзяржаўныя грошы. З казны было выдаткавана больш шасці тысяч рублёў, а самой пабудовай храма кіравала мясцовае прыхадское папячыцельства.
Збіраліся ахвяраванні з прыхаджан на сродкі якіх зроблена рызніца, бакавыя дзверы, набытыя царкоўныя рэчы і іншае. Мясцовы святар Смольскі ахвяраваў 100 рублёў, селянін Якаў Зелянько – 10 рублёў, Мелання Пляскова – 23 рублі.
Храм узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Асвяцілі царкву летам 1873 года пры ўрачыстай абстаноўцы. Пружанскі святар Мікалай Жуковіч і яшчэ чатыры святары пры вялікай колькасці народа асвяцілі святыню.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі і будынак прыйшоў у заняпад.
Сродкаў на аднаўленне храма пасля развала СССР не маглі знайсці. І з гэтай праблемай дапамог зямляк – старшыня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Пётр Пракаповіч, які дапамог знайсці сродкі на аднаўленне помніка. У 2000–м годзе царкву пасля рэстаўрацыі зноў асвяцілі.
Каментары
Усяго каментароў: 0