Сухаполь. Царква Узвышэння Святога Крыжа
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Сухаполь.
0
86
29.01.2025
Апісанне
У Пружанскім раёне ў мястэчку Сухаполь ёсць мураваная праваслаўная царква ў гонар Узвышэння Святога Крыжа. Першы драўляны храм быў узведзены ў 17 стагоддзі і некалькі разоў гарэў у час пажараў. У царкве захоўваўся цудадзейны абраз Багародзіцы. Новая мураваная царква пабудавана ў 1903 годзе ў псеўдарускім стылі па тыпавому праекту. Складаецца будынак з 4 асноўных частак. У апошнія гады храм адрамантаваны. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.65727064
Даўгата: 24.17179615
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.01.2025
Сухаполь. Царква Узвышэння Святога Крыжа.
У мястэчку Сухаполь Пружанскага раёна знаходзіцца мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Узвышэння Святога Крыжа. Мястэчка вядома з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 17 стагоддзя. Недзе ў гэты час і была заснавана першая драўляная царква ў гэтым мястэчку. Магчыма, што першая царква спачатку належыла ўніятам. А ў часы Расійскай імперыі была перададзена праваслаўным вернікам.
У храме знаходзіўся цудадзейны абраз Прасвятой Багародзіцы з сарэбранай шатай, які вельмі шанаваўся ў наваколлі. Царква аднойчы была знішчана пажарам і загінуў і абраз. І мясцоваму пастуху прысніўся сон, што абраз не загінуў, а знаходзіцца ў зямлі. Пастух пайшоў на месца згарэўшай царквы і адкапаў абгарэўшы абраз Багародзіцы.
У 1878 годзе здарыўся яшчэ адзін пажар, калі моцна пацярпела царква і загінуў царкоўны архіў.
Новы мураваны храм пабудаваны ў 1903 годзе ў псеўдарускім стылі. Будавалася святыня пры святары Міхаіле Вінаградаве.
За ўвесь час свайго існавання царква заўсёды працавала і ніколі не зачынялася.
Царква ўзведзена па тыпавому праекту і складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. У інтэр'еры ёсць драўляны іканастас. Маецца абраз 19 стагоддзя «Спас Пантакратар». Храм у апошнія гады адрамантаваны і прыведзена да ладу прылеглая тэрыторыя.
Каментары
Усяго каментароў: 0