Шарашова. Царква Святога Мікалая
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Шарашова.
0
85
29.01.2025
Апісанне
У мястэчку Шарашова Пружанскага раёна знаходзіцца мураваная праваслаўная царква 19 стагоддзя. Будынак узведзены па тыпавому праекту і складаецца з 4 асноўных частак. За сваю гісторыю царква ніколі не зачынялася. Помнік узведзены па тыпавому праекту ў рэтраспектыўна – рускім стылі. У інтэр'еры маюцца хоры на двух калонах і драўляны іканастас. Ёсць абразы 18 – 19 стагоддзяў «Дабравешчанне», «Тры свяціцеля», «Святы Пётр і Павел». Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.56195278
Даўгата: 24.21614779
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.01.2025
Шарашова. Царква Святога Мікалая
У цэнтры мястэчка Шарашова Пружанскага раёна знаходзіцца мураваная праваслаўная царква Святога Мікалая. Храм асвяцілі ў лістападзе 1873 года ва ўрачыстай абстаноўцы. Будынак узведзены па праекту гродзенскага архітэктара Якава Фардона (1808 - 1888), які быў аўтарам многіх вядомых культавых будынкаў у заходняй Беларусі.
Асвячэнне праводзіў пратаірэй царквы з Пружан Андрэй Чарвякоўскі з дапамогай яшчэ 4 святароў. На свяце спявалі хор з двух народных вучылішчаў: Сухапольскага і Мураўскага. Мясцовы святар Міхаіл Такарэўскі сказаў урачыстую прамову. Кошт па будаўніцтву храма складаў каля трынаццаці тысяч рублёў і фінансавалася пабудова храма з дзяржаўнага бюджэта.
Прыхаджане таксама ахвяравалі на будаўніцтва свае сродкі і на набыццё царкоўных рэчаў. Быў за ахвяраванні набыты абраз за 860 рублёў, панікадзіла за 50 рублёў, кіот для захоўвання Святых Дароў. Сяляне Іван Хвасевіч і Грыгорый Бойка набылі напрастольнае евангелле за 55 рублёў. Селянін Даніла Маслевіч набыў 2 харугві за 50 рублёў. Андрэй Лажкевіч два падсвечніка за 40 рублёў, святар Іосіф Кунаховіч сіні шаўковы падрызнік за 25 рублёў. Ахвяравалі і многія іншыя.
Царква працавала ў савецкія часы. У апошнія гады помнік быў адрамантаваны.
Каментары
Усяго каментароў: 0