Воўчын. Царква Святога МІкалая
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Воўчын.
0
243
19.12.2024
Апісанне
У старажытным мястэчку Воўчын, што на самым захадзе Камянецкага раёна, ёсць два мураваныя хрысціянскія храмы: касцёл Святой Троіцы, дзе хрысцілі апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які нарадзіўся ў гэтым мястэчку ў 1832 годзе і праваслаўная царква Святога Мікалая. Царква спачатку была ўніяцкім храмам, які быў узведзены ў 18 стагоддзі ў стылі барока. У 19 стагоддзі пасля забароны ўніяцтва будынак перадалі праваслаўным вернікам. Царква была перабудавана і набыла рысы псеўда – рускага стыля. Царква ў часы СССР не зачынялася. Нядаўна ў храме быў праведзены рамонт
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.28284008
Даўгата: 23.31246676
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
19.12.2024
Воўчын. Царква Святога МІкалая
На самым захадзе нашай краіны ёсць невялікае мястэчка Воўчын, якое вядомае з 16 стагодддзя. Тут у Воўчыне ў 1732 годзе нарадзіўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732- 1798), які быў ахрошчаны ў мясцовым касцёле Святой Троіцы. Гэты касцёл захаваўся да нашага часу і некалькі год таму быў адрэстаўраваны.
У самым цэнтры мястэчка ёсць старая ўніяцкая мураваная царква 18 стагоддзя, якую потым перадалі праваслаўным вернікам. Царкву ўніяты пабудавалі на гандлёвай плошчы. Храм мураваны ў стылі барока. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 года Воўчын адыйшоў да Расійскай імперыі і першыя гады царква працавала, як уніякі храм. Пасля забароны ўніяцтва ў 1839 годзе храм перадалі праваслаўным вернікам і будынак быў перабудаваны.
З пачатку 20 стагоддзя пры царкве працавала царкоўна – прыхадская школа, будынак якой быў драўляны. У савецкія часы царква працягвала працаваць. Храм мае два архітэктурныя стылі: барока і псеўда – рускі.
Над прытворам надбудавана шматярусная драўляная вежа – званіца васьмярык на чацвярыке. Асноўны аб'ём малітоўнай залы ў плане чатырохвугольны. З усходняга боку прыбудавана апсіда з рызніцай. У апошнія гады ў царкве праведзены рамонт і зроблены новы дах. Вакол царквы ўзведзена мураваная агароджа з бутавага камяня.
Каментары
Усяго каментароў: 0