Знай свой край

Знай свой край

Мельнікі. Вадзяны млын

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Мельнікі.

0

166

26.12.2024

Апісанне

У некалькіх кіламетрах ад мяжы з Польшчай каля мястэчка Воўчын знаходзіцца невялікая вёска Мельнікі. Праз вёску працякае рачулка Пульва на якой у 19 стагоддзі быў пабудаваны вадзяны млын. У тыя часы млын належыў графіні Красінскай. Будынак захаваўшагася млына пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя. У часы Польскай дзяржавы належыў Рэмезу і Чамброўскаму. У савецкія часы быў перададзены мясцоваму калгасу. Будынак драўляны двухпавярховы. У апошнія гады млын знаходзіцца ў занядбаным стане.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.24911088
Даўгата: 23.32548411

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.12.2024

Мельнікі. Вадзяны млын

На самай мяжы з Польшчай у чатырох кіламетрах ад ракі Заходні Буг на правым беразе ракі Пульва знаходзіцца маленькая вёска Мельнікі недалёка ад мястэчка Воўчын. Мельнікі вядомыя з 19 стагоддзя і ўваходзіла ў склад маёнтка Ставы графіні Красінскай. Напрыканцы 19 стагоддзя ў Мельніках было 14 двароў і налічвалася 101 жыхар. Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе вёска перайшла ў склад Польскай дзяржавы і адносілася да Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

Вадзяны млын у Мельніках на невялікай рачулке Пульва, якая ўпадае ў Заходні Буг, быў у гэтых мясцінах з даўніх часоў і ўжо ўпамінаецца ў дакументах 1833 года. У тыя часы вёска і млын былі маёмасцю графіні Красінскай у якой у сёседнім мястэчку быў маёнтак. Будынак вадзянога млына, які захаваўся да нашага часу быў пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя. У часы Польскай дзяржавы ў 1930 – я гады ўласнікамі млына былі В. Рэмез і Т. Чамброўскі. Пасля вайны ўжо ў савецкія часы млын нацыяналізавалі і перадалі мясцоваму калгасу. Будынак млына драўляны, прамавугольны двухпавярховы. У інтэр'еры млына захаваліся драўляныя механізмы.

 У апошнія гады вёска Мельнікі вымірае і будынак млына знаходзіцца ў занядбаным стане.

Каментары

Усяго каментароў: 0