Знай свой край

Знай свой край

Такары. Царква Святога Міхаіла

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Такары.

0

218

22.12.2024

Апісанне

У самым цэнтры мястэчка Такары ў Камянецкім раёне знаходзіцца праваслаўная царква Святога Міхаіла. Першая царква пабудавана ў 16 стагоддзі і з тых часоў некалькі разоў перабудоўвалася і аднаўлялася. Той храм, які мы бачым на сённяшні дзень быў пабудаваны ў 19 стагоддзі. Нейкі час належыў уніятам, а потым перайшоў да праваслаўных вернікаў. Храм аднанефны з вежай – званіцай над прытворам. У інтэр'еры былі старажытныя абразы, якія зараз знаходзяцца ў Мінску ў музеі. У мястэчку Такары ў 1881 годзе нарадзіўся грамадзскі і палітычны дзеяч, гісторык, першы Прэзідэнт Акадэміі Навук БССР Усевалад Ігнатоўскі (1881 – 1931).

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.3585674
Даўгата: 23.26255995

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.12.2024

Такары. Царква Святога Міхаіла

На самай мяжы з Польшчай знаходзіцца мястэчка Такары Камянецкага раёна. Прычым палова вёскі на баку Беларусі, а палова – у Польшчы. У цэнтры мястэчка знаходзіцца праваслаўная царква Святога Міхаіла. Першая царква ў Такарах была пабудавана ў 16 стагоддзі. У 1782 годзе храм аднавілі. Уладальнікі мясцовага маёнтка паны Такарскія ахвяравалі зямлю для царквы. У пачатку 19 стагоддзя ў 1816 годзе на тым месцы, дзе быў ранейшы храм, пабудавалі новую царкву. Ёсць звесткі, што новую царкву перавезлі з Пружанскага раёна з вёскі Дубін, дзе царква была капліцай на мясцовых могілках. У дакументах 1837 года царква ўпамінаецца, як храм Святога архангела Міхаіла і належыла ў той час уніяцкім вернікам. І апошнім уніякім святаром быў Ігнацій Залеўскі. Значна царкву пашырылі на 8 аршын і адрамантавалі ў 1873 годзе. Па праекту архітэктара Вільгельма Срокі ў 1909 годзе была пабудавана вежа – званіца.

У гады Першай сусветнай вайны царква значна была пашкоджана. Былі страчаны метрычныя кнігі. У часы Польскай дзяржавы царква адрамантавана і ў 1926 годзе былі зроблены роспісы. Дах адрамантавалі і пакрылі гонтам у 1935 – 1936 гадах. У пасляваенныя савецкія гады царкву зачынілі. Пасля развала СССР з 1990 года будынак быў перададзены праваслаўным вернікам. Будынак складаецца з адннаго зруба. Над прытворам двухярусная вежа – званіца. Да малітоўнай залы прыбудавана апсіда з 2 сакрысціямі.

У час экспедыцыі ў савецкія часы ў царкве былі абнаружаны старажытныя абразы 17 – 18 стагоддзяў, некаторыя з якіх зараз знаходзяцца ў Мінску ў Музеі старажытнабеларускай кльтуры.

Каментары

Усяго каментароў: 0