Ставы. Царква Святога Ануфрыя
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Ставы.
0
179
26.12.2024
Апісанне
Недалёка ад мястэчка Воўчын ёсць вёска Ставы і Агароднікі, якія падзяляе невялікая рачулка Пульва. У Ставах першая царква ў гонар Міхаіла Архангела была пабудавана яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага і некалькі разоў храм перабудоўваўся, пакуль не быў знішчаны ў 1914 годзе ў час Пешай сусветнай вайны. У Ставах яшчэ быў драўляны каталіцкі касцёл, які пабудавалі ў 18 стагоддзі, а ў 19 стагоддзі перадалі храм праваслаўным вернікам. Асвяцілі царкву ў гонар Святога Ануфрыя. У савецкія часы царква была зачынена. У 1993 годзе храм пасля рамонту адчынілі.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.22367523
Даўгата: 23.34291723
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
26.12.2024
Ставы. Царква Святога Ануфрыя
Мястэчка Ставы Камянецкага раёна знаходзіца паміж Брэстам і Волчынам недалёка ад мяжы з Польшчай. Першая царква была тут пабудавана недзе ў 15 стагоддзі і названа была ў гонар Міхаіла Архангела. Храм знаходзіўся на ўскраіне мястэчка на так званай Паповай гары на беразе ракі Пульва. У 1800 годзе ў час пажару старая царква загінула ў полымі. На тым месцы пабудавалі новы храм, які праіснаваў да Першай сусветнай вайны. Царква моцна пацярпела ў час ваенных дзеянняў у 1914 годзе – у яе патрапіў снарад і моцна пашкодзіў будынак. Пазней царкву разабралі і з яе пабудавалі жылыя дамы пасля вайны. Акрамя праваслаўнай царквы ў мястэчку існаваў і каталіцкі касцёл, які пабудавалі ў 1730 годзе.
Касцёл быў зальнага тыпу пабудовы. У 19 стагоддзі касцёл перадалі пад праваслаўную царкву, якую асвяцілі ў гонар Святога Ануфрыя. Царква стала працаваць пасля анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў, калі касцёлы каталіцкія і манастыры пачалі масава зачыняць. Царква Святога Ануфрыя працуе з 1868 года. Пасля пераходу касцёла да праваслаўных вернікаў будынак быў крыху перабудаваны і да яго прыбудавалі прытвор з вежай – званіцай і бакавыя сакрысціі. Па некаторым дадзеным храм зноў быў вернуты каталікам у часы Польскай дзяржавы ў пачатку 20 стагоддзя. У савецкі перыяд храм быў зачынены. Царкву вярнулі вернікам толькі з развалам СССР і пасля рамонту храм пачаў працаваць з 1993 года. Побач з мястэчкам Ставы знаходзіцца за ракой вёска Агароднікі і таму ў некаторых крыніцах царкву адносяць да Агароднікаў
Каментары
Усяго каментароў: 0