Знай свой край

Знай свой край

Гарадзішча. Царква Пятра і Паўла

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Гарадзішча.

0

243

24.12.2024

Апісанне

У Камянецкім раёне недалёка ад самога раёнага цэнтра ёсць невялікае мястэчка Гарадзішча на ўскарайку якога каля мясцовых могілак узвышаецца праваслаўная царква. Храм асвячоны ў гонар святых Пятра і Паўла. Спачатку царква належыла ўніятам, а ў 19 стагоддзі пасля забароны ўніі перададзена праваслаўным вернікам. Царква драўляная, зроблена ў традыцыях беларускага народнага дойлідства. Складаецца з прытвора з вежай – званіцай, малітоўнага зала і апсіды. У савецкія часы царкву зачынілі. Пасля развала саюза храм перадалі вернікам, праведзены рамонт. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.4454084
Даўгата: 23.73341591

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

24.12.2024

Гарадзішча. Царква Пятра і Паўла

У невялікім мястэчку Гарадзішча Камянецкага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар апосталаў Пятра і Паўла. Першая царква ў Гарадзішчы ўпамінаецца ў 16 стагоддзі. Новы храм узвялі ў 1698 годзе па фундацыі мясцовых гаспадароў Махвіцаў. Першапачаткова царква належыла ўніяцкім вернікам, а потым перадалі праваслаўным пасля забароны ўніі ў 1839 годзе.

Гэты храм быў вядомы далёка за межамі мястэчка дзякуючы свайму цудадзейнаму абразу Багародзіцы, які быў упрыгожаны сярэбранай рызай і шматлікімі ахвяраваннямі з каштоўных рэчаў. У 1850 – х гадах храм прыйшоў у заняпад і яго зачынілі на рамонт. У 1864 годзе царкву адчынілі пасля рамонту. У час наведвання Белавежскай пушчы ў 1886 годзе імператар Расійскай імперыі Аляксандр ІІІ з цэсарэвічам Мікалаем пабываў у гарадзішчанскай царкве.  У 1913 годзе вежу – званіцу адрамантавалі і зрабілі з новага леса.

 У час Вялікай Айчыннай вайны будынак быў пашкоджаны, але потым адрамантаваны. У савецкія часы пасля вайны ў 1961 годзе храм зачынілі і памяшканне было прыстасавана пад зернесховішча. Пасля развала СССР царкву вярнулі вернікам і ў пачатку 2000 - х гадоў праведзены рамонт. Будынак складаеца з прытвору, малітоўнай залы і пяцігранай апсіды. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца васьмярык на чацвярыке. У званіцы і бакавых сценах ёсць прамавугольныя вокны. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам. У інтэр'еры маюцца хоры і іканастас з абразамі 19 стагоддзя: «Тайная вячэра», «Фама», «Божая Маці» , «Святы Пётр і Павел» і іншыя.

Каментары

Усяго каментароў: 0