Знай свой край

Знай свой край

Камянец. Будынак гімназіі

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Камянец, вул. Леніна, 1А

0

212

21.12.2024

Апісанне

Недалёка ад Камянецкай вежы знаходзіцца будынак гімназіі горада. Гімназія ўзведзена ў гады Польскай дзяржавы ў 1929 - 1931 годзе і тут працавала польская гімназія. Узведзена па праекту вядомага архітэктара 19 стагоддзя К. Падчашынскага (1790 – 1960). Праект будынка 19 стагоддзя трохі мадэрнізавалі пад нацыянальны польскі закапанскі стыль. Адкрыццё навучальнай установы праходзіла вельмі ўрачыста з польскімі сцягамі і аб гэтай падзеі захаваліся фотаздымкі. Пасля вайны працавала школа, а зараз гімназія горада Камянец.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.4044541
Даўгата: 23.8185291

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

21.12.2024

Камянец. Будынак гімназіі

У гістарычным цэнтры Камянца ёсць некалькі дзясяткаў будынкаў, якія былі пабудаваны ў час Польскай дзяржавы ў 1920 – 1930 гадах. Побач з Камянецкай вежай знаходзіцца мураваны двухпавярховы з мансардай будынак гімназіі. Зараз тут працуе «Гімназія горада Камянца». Будынак гімназіі пачалі будаваць у 1929 годзе. Тут былі класы, жылыя пакоі для настаўнікаў ўваход для якіх быў з боку вежы. Будынак узведзены ў закапанскім стылі па тыпавому праекту вядомага архітэктара Караля Падчашынскага, які нарадзіўся на Беларусі ў Лідскім раёне.

Адкрыццё гімназіі праходзіла вельмі ўрачыста 22 чэрвеня 1931 года. Першым дырэктарам быў прызначаны настаўнік матэматыкі Тадэвуш Мазур. Выкладчыцкі склад вызначаўся высокім прафесіяналізмам. Тут працавалі, напрыклад, доктар філасофіі Кракаўскага ўніверсітэта Ян Пердэня. Настаўнік па фізкультуры Юўжанка прымаў удзел у Польшы ў чэмпіянаце па атлеціке. У першы год вучняў набралі 30 чалавек, сярод якіх 9 беларусаў, 18 яўрэяў і 3 паляка. У савецкай БССР з 1940 года тут працавала школа, а перад будынкам быў усталяваны помнік Сталіну.

 У час гітлераўскай акупацыі ў будынку знаходзілася адміністрацыйная ўстанова. А ў пасляваенныя гады ў будынку працавала адзіная сямігадовая школа ў Камянцы. Потым тут знаходзіліся класы толькі пачатковай школы. А ўжо з часам, калі Беларусь набыла незалежнасць, з 1996 года ў будынку пачала працаваць гімназія горада Камянца

Каментары

Усяго каментароў: 0