Мікалаева. Царква Параскевы Пятніцы
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Мікалаева.
0
198
24.12.2024
Апісанне
Усяго ў некалькіх кіламентрах на захад ад горада Камянец знаходзіцца мястэчка Мікалаева. Пасярод мястэчка на пагорку ўзвышаецца драўляная праваслаўная царква Святой Параскевы Пятніцы. Храм узведзены на мяжы 19 – 20 стагоддзяў у псеўда – рускім стылі. Будынак складаецца з 4 асноўных частак. Над малітоўнай залай надбудавана 5 купалоў – цыбулін. Архітэктурнай дамінантай з'яўляецца трохярусная вежа – званіца. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.39446002
Даўгата: 23.7630314
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
24.12.2024
Мікалаева. Царква Параскевы Пятніцы
На захад 4 кіламетра ад раёнага горада Камянца знаходзіцца мястэчка Мікалаева. Недалёка ад дарогі сярод вёскі пабудаваны на ўзвышшы пяцікупальны праваслаўны храм Святой Параскевы Пятніцы. У некаторых іншых крыніцах царкву называюць у гонар Святога Мікалая.
У часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі Мікалаева ўваходзіла ў склад Брэсцкага раёна Гродзенскай губерніі. У 1900 годзе ў Мікалаева па вуліцы Школьная пабудавалі драўляную царкву. Храм узведзеныў псеўда – рускім стылі. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, асноўны аб'ём малітоўнай залы і апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа – званіца: два васьмерыка над чацвярыком. Да прытвора, дзе галоўны ўваход прыбудавана крыльцо з казырком і франтонам, якое трымаецца на двух драўляных слупах.
Малітоўная зала – гэта прамавугольны зруб, які завершаны пяццю купаламі – цыбулінамі. Архітэктура храма вылучаецца насычаным дэкорам. У інтэр'еры ёсць двухярусны іканастас з разнымі пазалочанымі царскімі варотамі. На варотах знаходзіцца шэсць авальных абразоў. Царква з'яўляецца архітэктурнай дамінантай мястэчка і бачнае з усіх краёў вёскі.
Будынак быў адрамантаваны ў апошнія гады. Царква дзейнічае.
Каментары
Усяго каментароў: 0