Знай свой край

Знай свой край

Вішнева. Старыя каталіцкія могілкі.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Мінская вобласць, Валожынскі раён, Вішнева.

0

289

22.10.2024

Апісанне

Мястэчка Вішнева мае цікавую і багатую гісторыю. Тут захавалася мноства старажытных помнікаў: сядзібны дом, касцёл і царква, ёсць нават музей. Аматараў гісторыі зацікавяць і мясцовыя каталіцкія могілкі, дзе захаваліся абарончыя ўмацаванні часоў Першай сусветнай вайны. На каталіцкіх могілках у Вішневе ёсць таксама цікавыя надмагільныя помнікі, дзе пахаваны нацыянальныя дзеячы Беларусі: пісьменнікі Канстанцыя Буйла і Пётр Бітэль.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Паркавая зона

Паркавая зона

Літаратурны

Літаратурны

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.13264631
Даўгата: 26.22927467

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.10.2024

Вішнева. Старыя каталіцкія могілкі.

Калі вы едзеце ў Вішнева з Валожына, то як толькі ўедзеце ў пасёлак, адразу ўбачыце старадаўнія могілкі на ўзгорку злева. Ад трасы да могілак вядзе добрая грунтавая дарога. Пад'ехаць можна з самага пасёлка. Могілкі дастаткова вялікія, і калі вас цікавяць умацаванні часоў Першай сусветнай вайны, бярыце направа ад могілак, у бок Валожына. Падніміцеся на самую вяршыню ўзгорка і зайдзіце ў самыя гушчары кустоў і зараснікаў. І там вы ўбачыце вялізны жалезабетонны нямецкі ДЗАТ памерам прыкладна 5 на 5 метраў і вышынёй каля трох метраў.


У гады Першай сусветнай вайны фронт паміж кайзераўскімі войскамі і войскам Расійскай імперыі доўгі час знаходзіўся пад Вішнева. ДЗОТ выглядае вельмі добра і зусім не разбураны. Зубцы і ўваход захаваліся, але, нажаль, заваленыя смеццем і патрапіць унутр немагчыма. Калі вы пройдзеце па могілках, дзе ўжо вырас цэлы хваёвы лес, вы ўбачыце мноства старых каталіцкіх надмагілляў і капліц. На ўскрайку могілак, што бліжэй да дарогі на Валожын, пахаваная класік беларускай літаратуры, паэтка Канстанцыя Буйла (1893 – 1986). Непадалёк таксама знаходзіцца магіла беларускага пісьменніка і гісторыка, перакладчыка Пятра Бітэля (1912 – 1991).

Каментары

Усяго каментароў: 0