Знай свой край

Знай свой край

Цвіраўшчына. Праваслаўная капліца

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Цвіраўшчына.

0

217

18.12.2024

Апісанне

У мястэчку Цвіраўшчына Валожынскага раёна знаходзіцца мураваная праваслаўная капліца. Будынак мураваны, узведзены на мясцовых могілках на мяжы 19 – 20 стагоддзяў з цэглы і бутавага камяня. Архітэктурны стыль псеўда – рускі. Капліца была разрабавана ў 20 стагоддзі і зараз знаходзіцца ў занядбаным стане. У інтэр'еры ёсць некалькі жалезных крыжоў і надмагільная пліта Іларыёна Букштановіча

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.1598538
Даўгата: 26.36921929

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

18.12.2024

Цвіраўшчына. Праваслаўная капліца

У Валожынскім раёне ў вёсцы Цвіраўшчына ёсць мураваная праваслаўная капліца. У гэтую малую вёску прасцей праехаць праз мястэчка Славенск.

Даследчыкі мяркуюць, што назва мястэчка Цвіраўшчына паходзіць ад балцкага слова «цвёрды». На ўскраіне вёскі на заходнім накірунку знаходзіцца праваслаўная капліца на старых могілках.

Храм мураваны і узведзены з цэглы і бутавага камяня ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя. Архітэктурны стыль псеўда – рускі, які ў тыя часы быў вельмі папулярны на тэрыторыі Расійскай імперыі. Будынак ў плане квадратны і вельмі кампактны. Мае вежападобны аб'ём, які накрыты двухсхільным дахам. На даху знаходзіцца васьмігранны барабан з цыбулінай. Дэкор фасадаў заснаваны на кантрасце неатынкаванай часткі з бутавага камяня і ружовага колеру цэглы. Уваход мае паўцыркулярнае завяршэнне, як і окна ў бакавых сценах. Інтэр'ер зальны.

 Капліца была разрабавана ў савецкія часы. У інтэр'еры захаваліся каваныя металічныя крыжы і памятная шыльда на царкоўнаславянскай мове, прысвечаная  Іларыёну Букштановічу, які памёр у сакавіку 1886 года.

Капліца знаходзіцца ў занядбаным стане. Патрабуецца рэстаўрацыя

Каментары

Усяго каментароў: 0