Дзесятнікі. Могілкі часоў Першай сусветнай вайны
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Мінская вобласць, Валожынскі раён, Дзесятнікі.
0
266
20.10.2024
Апісанне
На шляху паміж Вішневам і Багданавам у Валожынскім раёне ёсць невялікае сяло Дзесятнікі. У гэтых мясцінах ішлі вялікія баі падчас Першай сусветнай вайны, пра што сведчыць мемарыял, створаны на ваенных могілках у польскі час.
Злева ад дарогі на ўзгорку ўзвышаецца гранітная вежа–ротонда, на якой намаляваны арол з распасцёртымі крыламі. Помнік устаноўлены на краі могілак, дзе пахаваны салдаты кайзераўскіх войскаў і Аўстра-Венгрыі.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.1663993
Даўгата: 26.14856506
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
20.10.2024
Дзесятнікі. Могілкі часоў Першай сусветнай вайны
Могілкі з'яўляюцца часткай нашай гісторыі і культуры. У Беларусі захавалася нямала старажытных магіл. Бо тут адбылося мноства войн і бітваў. І праз нашу зямлю таксама прайшлі 2 сусветныя войны. Доўгі час, падчас Першай сусветнай вайны, фронт праходзіў непадалёку ад Дзесятнікаў. Сам пасёлак знаходзіўся на палове кайзераўскіх войскаў і тут былі пахаваны нямецкія і аўстрыйскія салдаты. Па некаторых звестках, тут таксама знаходзяцца пахаванні рускіх воінаў.
У пасляваенныя гады, у польскі час, у 1922 годзе, могілкі былі добраўпарадкаваны і створаны незвычайны мемарыял. На самым пагорку каля рэчкі Альшанкі, адкуль адкрываюцца цудоўныя краявіды, знайшлі свой спакой ахвяры сусветнай вайны. На магіле кожнага салдата ўсталявана невялікая квадратная таблічка з імем загінулага салдата і датай яго смерці. Над могілкамі ўзвышаецца васьмікутная вежа-ратонда, выкананая з каменя і граніту. Вежа ўстаноўлена на ступеністым пастаменце. На вяршыні вежы знаходзіцца скульптурная выява арла з шырока распраўленымі крыламі. На вежы ля галоўнага ўваходу на могілкі вісіць геадэзічны знак на польскай мове. Могілкі ўтрымліваюцца ў добрым стане.
Дабраўшыся да могілак, лёгка будзе пакінуць машыну ля аўтобуснага прыпынку справа. Перайдзіце дарогу налева, і на ўзгорку ўбачыце вежу, да якой вядуць каменныя прыступкі.
Каментары
Усяго каментароў: 0