Славенск. Царква Святога Мікалая
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Валожынскі р., Славенск.
Апісанне
У цэнтры мястэчка Славенск Валожынскага раёна ўзвышаецца мураваная праваслаўная царква. Храм быў асвячоны ў гонар Святога Мікалая. Царква пабудавана па тыпавому праекту ў 19 стагоддзі ў псеўда – рускім стылі. Складаецца з 4 асноўных частак. Агароджана мураваным заборам з брамай. У двары перад царквой ёсць каменны крыж. Царква пасля рамонта дзейнічае
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
15.12.2024
Славенск. Царква Святога Мікалая
Мястэчка Славенск знаходзіцца на беразе ракі Заходняя Бярэзіна недалёка ад Валожына. У цэнтры мястэчка ўзвышаецца мураваная праваслаўная царква.
Храм асвяцілі ў гонар Святога МІкалая. Царква пабудавана ў 1868 – 1871 гадах. Будынак мураваны з цэглы, атынкаваны і пабелены. Узведзены ў псеўда – рускім стылі па тыпавому праекту.
Пасля падаўлення трэцяга анцірасійскага паўстання на гэтых землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, якое адбывалася ў 1863 – 1864 гадах, пачалося масавае будаўніцтва на землях Беларусі невялікіх праваслаўных храмаў па тыпавым праектам. Вось і гэты будынак узведзены па такому праекту.
Храм пабудаваны па кананічнай кампазіцыі і мае чатыры асноўныя часткі: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа – званіца васьмярык на чацвярыку, якая завершана высокім шпілем з цыбулінай. Да пратвора прыбудаваны ў выглядзе арачнага партала з кілепадобным завяршэннем галоўны ўваход. Трапезная мае двухскатны дах. Асноўны аб'ём малітоўнай залы накрыты пакатым чатырохсхільным дахам на версе якога васьмігранны барабан з цыбулінай. Архітэктурны дэкор і пластыка запазычаны ў старажытнарускіх храмах. Будынак узведзены на падмурку з бутавага камяня.
Вакол царквы мураваная агароджа і брама. З права ад брамы знаходзіцца старажытны каменны крыж.