Знай свой край

Знай свой край

Багданава. Магіла мастака Фердынанда Рушчыца.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Мінская вобласць, Валожынскі раён, Багданава.

0

272

20.10.2024

Апісанне

Калі вас цікавіць гісторыя мастацтва, то вам трэба наведаць пасёлак Багданава. У 1870 годзе тут нарадзіўся адзін з самых вядомых беларускіх мастакоў Фердынанд Рушчыц. Мастак праславіў сваю малую радзіму сваімі творамі, такімі карцінамі, як “Ля касцёла” і “Дом у Багданава”. Нажаль, драўляны касцёл і сядзіба мастака да нашага часу не захаваліся. Але ў апошнія гады каля каталіцкага касцёла ўстанавілі помнік Рушчыцу. А за пасёлкам, на мясцовых могілках, захаваўся некропаль сям'і Рушчыц з магілай мастака.

Катэгорыі

Літаратурны

Літаратурны

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.18225175
Даўгата: 26.10421946

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

20.10.2024

Багданава. Магіла мастака Фердынанда Рушчыца.

Турысты едуць у Багданава перш за ўсё дзеля таго, каб убачыць прыгожы сучасны касцёл. Спачатку каталіцкі храм быў драўляным, пабудаваны напачатку 19 стагоддзі. Пра першапачатковае аблічча касцёла мы можам меркаваць дзякуючы карціне мастака Фердынанда Рушчыца, які праславіў у сваіх творах сваю малую радзіму Багданава.


Ф. Рушчыц (1870 – 1936) пражыў цікавае і маляўнічае жыццё. Беларусь, Польшча і Літва лічаць яго сваім мастаком. Рушчыц быў мастак, педагог, графік і тэатральны дэкаратар. У яго творчасці характэрны рысы рэалізму і мадэрну. Радавым маёнткам Рушчыцаў было Багданава. Пасля паўстання Кастуся Каліноўскага, Рушчыцы здаюць маёнтак у арэнду і пераязджаюць у Лібаву, а потым у Мінск, дзе Фердынанд скончыў мужчынскую гімназію. Затым ён паступае ў Санкт-Пецярбургскую Імператарскую Акадэмію мастацтваў, дзе вучыцца ў вядомых мастакоў Івана Шышкіна і Архіпа Куінджы. Пасля завяршэння вучобы ён падарожнічае па Заходняй Еўропе, і жыве спачатку ў Польшчы, а потым у Вільні, дзе працуе ва Універсітэце ім. Стэфана Баторыя. У апошнія гады жыцця, калі Ф. Рушчыц цяжка хварэў, ён пераехаў жыць у свой радавы маёнтак у Багданава.


Мастак памёр 30 кастрычніка 1936 года. Пахаваны на мясцовых могілках. Некалькі карцін захоўваюцца ў Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку карціна “Ля касцёла”. За апошнія гады ў Беларусі выдадзена некалькі кніг і фотаальбомаў, прысвечаных выбітнаму мастаку. Маёнтак, дзе нарадзіўся Рушчыц, згарэў падчас апошняй вайны. Да гэтага часу засталіся толькі рэшткі будынка і некалькі дрэў старога парка. Каб наведаць магілу мастака, трэба праехаць праз усю вёску Багданава, і ў канцы справа вы ўбачыце мясцовыя сучасныя могілкі. Туды вядзе грунтавая дарога. Прайдзіце да самых могілак. І з правага боку вы ўбачыце гару, на якую вядзе лесвіца. Калі падняцца па лесвіцы, то прыйдзеце да магілы Ф. Рушчыца.

Каментары

Усяго каментароў: 0