Знай свой край

Знай свой край

Раготна. Касцёл Святых Анёлаў Ахоўнікаў

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р., Раготна.

0

249

02.12.2024

Апісанне

Мястэчка Раготна Дзятлаўскага раёна вядома з 15 стагоддзя і ў той жа час быў пабудаваны першы касцёл. Храм быў драўляны і некалькі разоў знішчаўся ў час войнаў і пажараў. Мураваны каталіцкі касцёл пабудавалі ў пачатку 19 стагоддзя і асвяцілі яго о гонар Святых Анёлаў Ахоўнікаў. Касцёл узведзены ў стылі класіцызму з выкарыстаннем дарычнага ордэра. У савецкія часы ў будынку было зернесховішча. У пачатку 1990 – х гадоў будынак адрамантавалі. Касцёл дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.34819258
Даўгата: 25.48741035

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

02.12.2024

Раготна. Касцёл Святых Анёлаў Ахоўнікаў

У мястэчку Раготна першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 15 стагоддзі. Касцёл назвалі ў гонар Святога Варфаламея. У 17 стагоддзі храм перайшоў да кальвіністаў. Будынак быў знішчаны ў час вайны 17 стагоддзя, і адноўлены дзякуючы намаганням дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага магната Андрэя Завішы. У час Паўночнай вайны ў 18 стагоддзі храм зноў быў знішчаны.


У пачатку 19 стагоддзя Раготна належала Шукевічам, а потым перайшло да Валовічаў.

Новы мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1840 годзе ў стылі класіцызму. Пасля анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў касцёл перадалі пад праваслаўную царкву, якую асвяцілі ў гонар Раства Багародзіцы.


Пасля Рыжскай дамовы ў 1921 годзе Раготна перайшло да Польскай дзяржавы і будынак вярнулі каталікам. Пасля вайны ў савецкія часы касцёл зачынілі і тут зрабілі склад для зернесховішча. У 1989 годзе, напрыканцы існавання Савецкага Саюза, храм быў вернуты вернікам. Была праведзена рэстаўрацыя, і касцёл адчыніў свае дзверы для прыхаджан.


Будынак прамавугольны ў плане. Накрыты двухскатным дахам. Галоўны фасад двухвежавы. Вежы – званіцы квадраты ў плане. Фасад упрыгожаны шасцю калонамі дарычнага ордэра. Паміж вежамі трохкутны франтон. Перад касцёлам мураваная брама – званіца. Тэрыторыя касцёла па перыметру акружана мураваным заборам з бутавага камяня.

Каментары

Усяго каментароў: 0