Руда Яварская. Касцёл Святога Іосіфа
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р., Руда Яварская.
Апісанне
Паміж Дзятлава і Мастамі сярод лясоў знаходзіцца невялікае мястэчка з незвычайнай назвай Руда Яварская. У 18 стагоддзі тут здабывалі балотную руду і меўся маёнтак Явар, які належыў Радзівілам, а потым Іваноўскім. У часы Польскай дзяржавы ў 1936 годзе быў пабудаваны драўляны касцёл, які асвяцілі ў гонар Святога Іосіфа. У савецкія часы ў храме зрабілі склад. У апошнія гады праведзяны рамонт. Касцёл дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.12.2024
Руда Яварская. Касцёл Святога Іосіфа
Мястэчка Руда Яварская было заснавана на беразе невялікай рачулкі Пад'яваркі. Гэтыя мясціны ў 18 стагоддзі належалі магнатам Радзівілам і тут здабывалі балотную руду. Радзівілы валодалі гэтым рудніком і мясцовым дваром Явар, ад якога і пайшла назва мястэчка. Затым гаспадарамі маёнтка сталі Іваноўскія.
Пасля Рыжскага міру 1921 года гэтыя землі перайшлі да Польскай дзяржавы і ў 1936 годзе быў пабудаваны каталіцкі касцёл. Асвяцілі храм у жніўні 1937 года.
У 1939 годзе, як прыйшла савецкая ўлада, касцёл перадалі праваслаўным вернікам. Царква тут працавала да 1976 года. Затым будынак перайшоў пад патрэбы мясцовага калгаса і тут зрабілі складское памяшканне. У апошнія гады існавання СССР у 1989 годзе касцёл вярнулі каталіцкім вернікам. Быў праведзены рамонт.
Будынак драўляны, склдаецца з прамавугольных зрубаў: бабінец, асноўны аб'ём малітоўнай залы і пяцігранная апсіда з бакавымі сакрысціямі. Над бабінцом надбудавана чацвярыковая вежа – званіца, якая накрыта шатровым дахам. Алтарная частка касцёла накрыта вальмавым дахам над якой знаходзіцца невялікая шатровая вежа на чацвярыковым барабане. У інтэр'еры маюцца хоры, якія трымаюцца на чатырох слупах.