Знай свой край

Знай свой край

Вяляцічы. Помнік паэту Францу Савічу

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Вяляцічы

Апісанне

На поўдні Пінскага раёна ёсць мястэчка Вяляцічы, дзе нарадзіўся беларускі паэт і пісьменнік, грамадскі дзеяч Франц Савіч (1815 - 1845). Савіч нарадзіўся ў сям'і ўніяцкага святара. Вучыўся ў Пінску, а затым у Вільні ў медыцынскай акадэміі, дзе з паплечнікамі стварыў падпольны дэмакратычны гурток. За ўдзел у незаконнай арганізацыі быў пад следствам, а затым сасланы ў салдаты на Каўказ. Збег з войска і пад вымышленым іменем пачаў працаваць урачом на Украіне. Памёр ад халеры ў час эпідэміі. Пісаў вершы, прозу і артыкулы. Пакінуў пасля сябе мемуары. У Вяляцічах усталяваны помнік Ф. Савічу каля царквы.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.01.2025

Вяляцічы. Помнік паэту Францу Савічу

Мястэчка Вяляцічы Пінскага раёна мае багатую гісторыю і звязана з імёнамі многіх вядомых дзеячоў на Беларусі. У тым ліку гэта радзіма паэта і публіцыста Франца Андрэевіча Савіча.

 Нарадзіўся Ф. Савіч у Вяляцічах у 1815 годзе ў сям'і уніяцкага святара. У тыя часы гэта быў Пінскі уезд Мінскай губерніі. Вучыўся вельмі добра і адначасова з навучаннем працаваў хатнім настаўнікам. Скончыў Пінскае уезднае вучылішча і паступіў у медыка – хірургічную акадэмію ў Вільні. У акадэміі Савіч разам з аднадумцамі ў 1836 годзе арганізаваў студэнцкую таемную арганізацыю «Дэмакратычнае таварыства». Сябры гэтага гуртка лічылі, што яны працягваюць традыцыю філаматаў і філарэтаў.

 Ф. Савіч быў абраны сакратаром гуртка і напісаў для яго статут «Прынцыпы дэмакратызму» і пракламацыю «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам». Па статуту арганізацыя павінна была працаваць з молоддзю, каб выхаваць сумленных грамадзянаў, дапамагаць абяздоленым і  змагалася з беззаконнем. У арганізацыі была распрацавана свая адмысловая канспіралогія і мова. Была наладжана сувязь з польскай падпольнай арганізацыяй. Меліся думкі аб наладжванні ўласнай друкарні.

Летам 1838 года Франц Савіч быў арыштаваны і пасля следства быў высланы салдатам на Каўказ. Збег з салдатаў і пад чужым іменем уладкаваўся працаваць урачом на Украіне. Напісаў успаміны. Памёр у час эпідэміі халеры.

У Вяліцічах ў 1994 годзе каля праваслаўнай царквы ўсталяваны памятны знак Францу Савічу. Помнік зрабілі майстры рэзчыкі па дрэве Анатоль Гарбацэвіч і Віталь Руско.

Каментары