Знай свой край

Знай свой край

Пінск. Помнік В. Харужай

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Леніна, 24

0

144

04.01.2025

Апісанне

У горадзе Пінску на пешаходнай вуліцы Леніна ёсць невялікі сквер з помнікам, які прысвечаны Веры Харужай. Помнік усталяваны ў 1973 годзе на сродкі камсамольцаў і моладзі горада Пінска. Скульптар Б. Івонцьеў, архітэктар М. Ткачук. В. Харужая вядомая партызаншчыца і падпольшчыца. Нарадзілася ў горадзе Бабруйску. Загінула ад рук нацыстаў у 1942 годзе ў Віцебску.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.11366131
Даўгата: 26.10848582

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.01.2025

Пінск. Помнік В. Харужай

У гістарычным цэнтры горада Пінск на пешаходнай вуліцы каля касцёла Дзевы Марыі знаходзіца невялікі сквер і помнік Герою Савецкага Саюза Веры Харужай. Помнік быў усталяваны ў 1973 годзе і выкананы скульптарам Б. Івонцьевым і архітэктарам М. Ткачуком. Помнік быў усталяваны за сродкі, якія сабрала моладзь горада Пінска.


В. Харужая нарадзілася ў горадзе Бабруйск у 1903 годзе. Вучылася ў гімназіі. Затым сям'я пераехала ў Мозыр. Працавала настаўніцай. Удзельнік грамадзянскай вайны. Уступіла ў камсамол, а затым у камуністычную партыю. У 1924 годзе была накіравана для арганізацыі падпольных камсамольскіх груп у Заходнюю Беларусь. Была абрана ў ЦК кампартыі і камсамола Заходняй Беларусі. Арыштавана ў Польшчы, дзе пісала лісты, якія потым былі надрукаваныя пад назвай «Пісьма на волю». Сядзела ў турме да 1932 года і была абменена на палітзняволеных з Польшчы. У СССР працягвала займаца журналісцкай і грамадскай дзейнасцю. Жыла ў Казахстане, дзе выйшла замуж і нарадзіла дачку Ганну. Была арыштавана НКВД, як польская шпіёнка і адсядзеў у турме два гады была вызвалена ў 1939 годзе.


У час Вялікай Айчыннай вайны, ня гледзячы на тое, што яна была ўжо цяжарная, уступае разам з мужам у партызанскі атрад Васіля Каржа. Напрыканцы 1941 года яе накіравалі за лінію фронта, каб наладзіць сувязь з ЦК БССР. Пасля чаго яе накіравалі ў тыл, дзе яна нарадзіла сына, якога яна назвала Сяргей у гонар загінуўшага мужа. У 1942 годзе папрасілася на фронт і яе накіравалі ў Віцебск для падпольнай работы.


Восенню 1942 года В. Харужую арыштавалі нацысты. Пасля допытаў і катаванняў была забіта акупантамі. Пасмяротна ўзнагароджана званнем Героя Савецкага Саюза. У гонар Веры Харужай у СССР былі названы вуліцы, школы, усталяваны помнікі. Выведзены нават гатунак бэзу пад назвай «Вера Харужая».

Каментары

Усяго каментароў: 0