Знай свой край

Знай свой край

Арабаўшчына. Помнік "Тры крыжы.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Арабаўшчына.

Апісанне

Побач з мястэчкам Арабаўшчына Баранавіцкага раёна на ўсход ад вёскі ёсць цікавы помнік, які празвалі «Тры крыжы». Гэта выява арла на пастаменце, а за арлом тры крыжы. Ёсць дзве версіі хто ўсталяваў помнік і каму ён прысвечаны. Па адной – гэта польскія ваенныя ўсталявалі ў 1920 – я гады ў час Польскай дзяржавы помнік, які прысвечаны тром легендарным паходам польскай арміі. А па іншай - помнік усталяваны немцамі яшчэ ў часы Першай сусветнай вайны.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

2

Ольга Ерёменко

12.03.2025

Манумент "Тры крыжы", размешчаны непадалёк ад вёскі Старыя Войкавічы, з'яўляецца адзіным у сваім родзе.

Манумент "Тры крыжы", размешчаны непадалёк ад вёскі Старыя Войкавічы, з'яўляецца адзіным у сваім родзе. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што ён нагадвае аб ахвярах, панесеных падчас Першай сусветнай вайны немцамі, рускімі і мясцовым насельніцтвам — беларусамі і палякамі. Баі тут праходзілі ў пачатку 1916 года і атрымалі назву Баранавіцкай аперацыі. Расейскія войскі сабралі для прарыву фронту амаль 320 тысяч чалавек, страціўшы 80 тысяч забітымі і параненымі, у той час як немцы панеслі страты ў 13 тысяч чалавек.


Паводле захаванай інфармацыі, помнік быў збудаваны ў канцы 20-х гадоў 20 стагоддзя салдатамі 78-га пяхотнага і 26-га уланскага палкоў Войска Польскага, раскватараваных у Баранавічах. На адным баку цокаля калісьці былі прымацаваныя два мячы, якія сімвалізавалі братэрства па зброі літвінаў і палякаў. На бакавым баку цокаля знаходзілася металічная шыльда з надпісам: "У гонар трох паходаў рыцараў Рэчы Паспалітай".


Крыжы сімвалізуюць тры значныя паходы палякаў на ўсход: першы - падчас руска-польскай вайны 1609-1618 гадоў, другі — з войскам Напалеона ў 1812 годзе, і трэці - падчас польска-бальшавіцкай вайны 1919-1920 гадоў.


Аднак існуе і іншая версія, згодна з якой манумент мае нямецкія карані і звязаны з падзеямі, якія адбыліся тут у 1916 годзе падчас Першай сусветнай вайны. На паўночным захадзе сучаснай Беларусі праходзілі самыя жорсткія баі Першай сусветнай вайны, якую доўга называлі імперыялістычнай.


У гэтым кантэксце варта згадаць пра самы мірны ваенны помнік Першай сусветнай, размешчаны ля драўлянага Траецкага касцёла пачатку XIX стагоддзя ў вёсцы Данюшава Смаргонскага раёна. 

Алег Дзьячкоу

01.02.2025

Арабаўшчына. Помнік Тры крыжы

У мястэчку Арабаўшчына Баранавіцкага раёна ёсць некалькі помнікаў і гістарычных мясцін. У тым ліку некалькі аб'ектаў, якія прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны. Каля мястэчка захавалася некалькі жалежабетонных бліндажа і дот з тых часоў, бо доўгі час тут стаяў фронт. За тры кіламетры на ўсход ад Арабаўшчыны каля лесу знаходзіцца ўнікальны помнік, які празвалі «Тры крыжы».

Дакладна невядома каму прысвечаны гэты помнік, але ёсць дзве версіі: адна кажа, што гэта ўсталявалі немцы у гонар палеглых суайчыннікаў у часы Першай сусветнай вайны, а другая – што гэта палякі ўсталявалі помнік у гонар трох легендарных паходаў польскагавойска. Помнік выглядае так:  на бетоным пастаменце усталяваны арол, а за ім знаходзіцца тры крыжы.  

Згодна з «польскай» версіяй пведамляецца, што помнік узведзены ў 1920 – я гады у час Польскай дзяржавы. У яго пабудове прымалі ўдзел салдаты  78 – га пяхотнага і 26 – уланскага палкоў войска польскага, якія ў той перыяд знаходзіліся ў Баранавічах. Раней на помніку была металічная шыльда з надпісам: «В честь трех походов рыцарей Речи Посполитой».  А тры крыжы сімвалізуюць сабой тры гераічныя паходы польскай арміі.

 Згодна іншай версіі – гэты помнік усталяваны немцамі ў гонар падзей Першай сусветнай вайны, і што помнік усталяваны ў 1916 годзе і сімвалізуе сабой тры атакі.

Каментары