Знай свой край

Знай свой край

Пінск. Дом Орды

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Леніна, 38

0

147

02.01.2025

Апісанне

У горадзе Пінску на пешаходнай вуліцы Леніна ёсць даходны Дом Орды. Тут была гаспадыняй Леанціна Орда, нявестка кампазітара і мастака Напалеона Орды, які родам з Палесся. Л.Орда займалася вялікай дабрачыннай і грамадскай дзейнасцю. У грамадзянскую вайну ў будынку быў штаб воінскай часткі, аб чым сведчыць памятная шыльда. У міжваенны перыяд у гады Польскай дзяржавы тут размяшчалася бібліятэка Орды. Зараз у будынку на першым паверсе працуюць крамы і офісы арганізацый.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.1143419
Даўгата: 26.1120246

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

02.01.2025

Пінск. Дом Орды

У час вашага шпацыру ў Пінску па пешаходнай вуліцы Леніна звярніце ўвагу на мураваны двухпавярховы будынак пад нумарам 38. Гэты даходны дом мясцовыя жыхары называюць Домам Орды. Будынак знаходзіцца на перакрыжаванні вуліцы Бутрымовіча і вуліцы Леніна на супраць будынка мужской гімназіі.

 Дом пабудаваны напрыканцы 19 – пачатку 20 стагоддзя ў стылі эклектыкі. Гаспадаром будынка была Леанціна Орда, якая з'яўлялася нявесткай вядомага мастака і кампазітара Напалеона Орды (1807 - 1883). Леанціна Орда валодала мясцовым маёнткам Хойна. Была выхавана ў традыцыях патрыятызму, займалася актыўна дабрачыннасцю. Была старшынёй Таварыства па абароне жывёлаў і дапамагала мясцовым дзецям атрымаць адукацыю.

 У час Грамадзянскай вайны ў 1919 годзе ў гэтым будынку размяшчаўся штаб 2 – га савецкага Паўстанцкага Палескага палка, якім камандаваў Фёдар Казубоўскі (1895 - 1938) – вайсковы і культурніцкі дзеяч, украінскі археолаг. Полк пад камандваннем Ф. Казубоўскага прымаў удзел у вызваленні горада Пінска ад кайзераўскіх войск. У гонар гэтай падзеі на будынку ўсталявана памятная шыльда. Пасля Рыжскага міру з 1921 года, калі Пінск знаходзіўся ў складзе Польскай дзяржавы, у Доме Орды працавала бібліятэка Орды. Будынак узведзены ў папулярным у тыя часы ў Расійскай імперыі «кірпічным стылі.» Будынак двухпавярховы. Вугал дома зрэзаны і аздоблены гранёным эркерам, які ўзвышаецца над уваходам у будынак. Над вуглом знаходзіцца фігурны франтон з какошнікам.

 Зараз у будынку знаходзяцца магазіны і жылыя кватэры.

Каментары

Усяго каментароў: 0