Пінск. Будынак гасцініцы «Англійская».
Славутасьць
Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Леніна, 2
Апісанне
У самым цэнтры горада Пінск ёсць пешаходная вуліца Леніна на якой знаходзіцца мноства цікавых гістарычных мясцінаў і помнікаў архітэктуры. Самы першы будынак з права, як ісці ад Плошчы Леніна – гэта былая гасцініца «Англійская», якая была пабудавана ў 1920 - я гады ў часы Польскай дзяржавы. На першым паверсе былі магазіны, а на 2 і 3 паверсе непасрэдна сама гасцініца. Па свайму абсталяванню гасцініца лічылася лепшай у горадзе і тут спыняліся ўсе вядомыя госці Пінска. У гэтай гасцініцы ў 1934 годзе два месяца пражыла вядомая амерыканская даследчыца Луіза Бойд, якая прыехала вывучаць Пінскае Палессе.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
01.01.2025
Пінск. Будынак гасцініцы «Англійская».
У горадзе Пінску ў самым пачатку пешаходнай вуліцы Леніна 2, калі будзеце ісці ад будынка езуіцкага калегіўма і Плошчы Леніна, то пабачыце з права ўглавы трохпавярховы будынак у стылі мадэрн – гэта будынак былой гасцініцы «Англійская».
Дом пабудаваны ў 1925 – 1928 гадах з углавым эркерам, які абапіраецца на круглую калону. Гаспадаром будынка быў жыхар горада Пінска Мойша Шмідт. На першым паверсе былі крамы і рэстаран – кабарэ «Парадзіз», дзе была ня толькі выдатная кухня, але і прыгожыя танцоўшчыкі з прафесійнымі музыкантамі. На углавой калоне захаваўся надпіс часоў Польскай дзяржавы, дзе на польскай мове напісана наступнае: «Камісійны магазін Гольдберга». А на другім і трэцім паверсе была лепшая гасцініца горада, якая называлася «Англійская». У кожным нумары быў тэлефон, шыкоўная мэбля і ўсе неабходныя зручнасці. І таму менавіта ў гэтай гасцініцы спыняліся самыя вядомыя госці Пінска.
У 1934 годзе менавіта ў гэтым будынку нейкі час жыла амерыканская географ і вандроўнік Луіза Арнер Бойд (1887 – 1972), якая зрабіла этнаграфічную экспедыцыю па Пінскаму Палессю. Разам з даследчыцай былі польскія географы Ванда Равенская і Станіслаў Гажухоўскі, а таксама асабісты вадзіцель. У гасцініцы даследчыкі жылі два месяцы і адсюль выязджалі ў мястэчкі і вёскі пінскага краю. Луіза Бойд у сваім дзённіку пісала: «За сваё жыццё я бачыла шмат розных кірмашоў у розных краінах свету, але нідзе не бачыла таго ўнікальнага і цікавага, што я ўбачыла ў Пінску…» Экспедыцыя наведала Пінкавічы, Гарадзішча, Кудрычы і іншыя мясціны. У 1937 годзе ў Нью–Ёрку выйшаў фотаальбом «Польская правінцыя», бо ў тыя часы Піншчына ўваходзіла ў склад Польскай дзяржавы да 1939 года.
Падрабязней пра знакамiтую вандроўшчыцу апiсана тут.
Зараз будынак былой гасцініцы адрэстаўраваны і тут знаходзяцца магазіны і жылыя кватэры.