Вяляцічы. Царква Раства Багародзіцы
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінски р., Вяляцічы.
0
131
05.01.2025
Апісанне
У Пінскім раёне ў мястэчку Вяляцічы ёсць драўляная праваслаўная царква Раства Багародзіцы. Храм быў пабудаваны ў 19 стагоддзі за грошы Адама Скірмунта мясцовага памешчыка, які тут меў свой маёнтак. У часы Першай сусветнай вайны царкву разабралі расійскія салдаты. У перыяд Польскай дзяржавы ў 1920 – я гады святыню адбудавалі. У вайну храм быў разрабаваны гітлераўцамі. Пасля вайны ў савецкія часы царкву зачынілі. Вярнулі святыню вернікам толькі ў 1987 годзе. Быў праведзены рамонт. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.02619195
Даўгата: 26.15143118
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.01.2025
Вяляцічы. Царква Раства Багародзіцы
На поўдзень у 10 кіламерах ад Пінска знаходзіца мястэчка Вяляцічы, якое спачатку належыла Пінскім князьям, а затым было ўладаннем караля і Вялікага Князя Літоўскага. Потым маёнтак быў падараваны роду Вяляцічаў. Першыя вядомыя гаспадары Багдан і Ян Вяляціцкія. Багдан меў яшчэ 15 двароў, якія яму зацвердзіла сваім загадам каралева Бона ў 1524 годзе. Затым маёнтак перайшоў ва ўласнасць Даманавічаў, а затым да караля Рэчы Паспалітай. У 17 – 18 стагоддзях Вяляцічы належылі дамініканскаму манастыру ў Пінску. Напрыканцы 18 стагоддзя маёнтак набыў род Скірмунтаў, які ім належыў да 1939 года.
Адам Скірмунт у 1826 годзе фундаваў царкву Раства Багародзіцы. Сын Адама Генрых Скірмунт быў гаспадаром маёнтка ў пачатку 20 стагоддзя. А ў 1920 – 1930 – я гады маёнтак у Вяляцічах быў падзелены паміж дзецьмі Генрыха Скірмунта: сынамі Віктарам і Аляксандрам і дачкой Аляксандрай. Яны тут гаспадарылі да 1939 года.
Гэта мястэчка вядомае і тым, што тут нейкі час жыў сакратар і паплечнік пісьменніка і паэта Адама Нарушэвіча гісторык Матэвуш Тукальскі – Нелюбовіч.
Драўляная царква на каменным падмурку Раства Прасвятой Багародзіцы была пабудавана ў 1826 годзе. Па некаторым дадзеным у 1828 годзе за сродкі мясцовага гаспадара маёнтка Скірмунта. Складаецца будынак з трох асноўных частак: прытвор, асноўны аб'ём і апсіда. Над прытворам надбудавана званіца. На царкве знаходзіцца тры цыбуліны на васьмігранных барабанах ў псеўдарускім стылі. У часы Першай сусветнай вайны храм быў разобран расійскімі войскамі на абарончыя патрэбы, а царкоўныя прылады былі перавезены ў іншую царкву ў мястэчка Лапаціна. Царскія брамы перавезлі ў мястэчка Мясцковічы ў царкву Святой Троіцы. У часы Польскай дзяржавы ў 1922 годзе прыхаджане набылі жылую хату і перавезлі ў Вяліцічы і зрабілі новы храм. У час вайны гітлераўцамі царква была разрабавана. У савецкія гады царкву зачынілі. З 1987 года храм быў вернуты праваслаўным вернікам. Праведзены рамонт.
Каментары
Усяго каментароў: 0