Знай свой край

Знай свой край

Пінск. Помнік «Пінчуку».

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Пінск, вул. Леніна.

0

185

01.01.2025

Апісанне

Як завітаеце ў Пінск, то абавязкова варта вам павітацца з гаспадаром гэтаго горада «Пінчуком». На пачатку пешаходнай вулцы Леніна некалькі год таму была ўсталявана бронзавая выява тутэйшага жыхара «Пінчука». У пачатку размовы з вамі Пінчук загібае палец на руке і кажа: «Па – першае, я з Пінска…». Робіць гэты жэст ён з шляхецкім гонарам і адчуваннем, што Піншчына – гэта пуп сусвету. З Пінчуком трэба павітацца, сфатаграфавацца і абавязкова загадаць жаданне.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.1120779
Даўгата: 26.10521299

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

01.01.2025

Пінск. Помнік «Пінчуку».

У горадзе Пінску ў самым пачатку пешаходнай вуліцы гасцей сустракае сам гаспадар тутэйшага краю - «Пінчук». Гэты помнік быў усталяваны некалькі год таму і вобраз сабірацельны з жыхароў піншчыны.

Пінчук з вамі знаёмціцца і з ганарыстым выглядам загібае  палец  на руке і кажа: «Па – першае, я з Пінска…»

У ранейшыя часы вось так апранутыя мясцовыя жыхары прыязжалі ў Пінск на мясцовы славуты кірмаш на вазах, або на сваіх лодках. Прыглядзіцеся да яго вопраткі, якая была характэрная для тутэйшага люду: на галаве саламяны брыль, апрануты ў даматканую світку з плеценым поясам і начышчаныя боты. Па знешняму выгляду Пінчука бачна, што жыве досыць заможна і ведае чалавек сабе цэну. І, верагодна, што гэты Пінчук шляхецкага паходжання. Бо тут на Палессі былі такія мястэчкі і вёскі, дзе да паловы жыхароў былі шляхтай. Мясцовыя жыхары называлі сябе Пінчукамі і вельмі гэтым ганарыліся.

 Таму кожны, хто прыязжае ў Пінск абавязкова падыходзяць павітацца з Пінчуком. Бо помнік стаў адным з сучасных брэндаў горада. З помнікам варта ня толькі сфатаграфавацца, але і загадаць менавіта тут жаданне. Помнік створаны з бронзы скульптарам Аляксеем Павлючуком.

Каментары

Усяго каментароў: 0