Знай свой край

Знай свой край

Сваяцічы. Парк і возера

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Брэсцкая вобл., Ляхавіцкі район, Сваяцічы.

Апісанне

У мястэчку Сваяцічы Ляхавіцкага раёна да нашага часу ад былой сядзібы захаваўся парк з гаспадарчымі будынакамі і возера з касцёлам. Маёнтак належыў спачатку Абуховічам, а потым перайшоў да Чапскіх. У 19 стагоддзі быў узведзены палац мураваны ў стылі класіцызму ў якім была сабраная вялікая калекцыя карцін і кніг. У 19 стагоддзі Сваяцічы наведаў мастак і кампазітвр Н. Орда, які пакінуў малюнак сядзібы з палацам.

Катэгорыі

Крушня

Крушня

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

14.01.2025

Сваяцічы. Парк і возера.

У Ляхавіцкім раёне ў мястэчку Сваяцічы была калісці вялікая квітнеючая сядзіба з палацам. Засталіся да нашага часу парк, некалькі гаспадарчых будынкаў і возера з касцёлам.


У часы Вялікага Княства Літоўскага ў 18 стагоддзі гаспадарамі маёнтка ў Сваяціхах былі Абуховічы. Пасля шлюбу Сафіі Абуховіч з Станіславам Чапскім (1799 – 1844) мястэчка перайшло да Чапскіх. Сын Станіслава і Сафіі – Эдуард стаў тут гаспадаром. Эдуард ажаніўся на Антаніне Ружыцкай. Іх дачка Вераніка выйшла замуж за Яна Платэром–Зыбек, і іх сын Генрык (1979 – 1948) быў апошні, хто валодаў маёнткам у Сваяцічах.


У пачатку 19 стагоддзя ў маёнтку быў пабудаваны палац у стылі класіцызму, а за возерам касцёл Святога Юрыя.

У будынку была сабрана вялікая калекцыя кніг і карцін. Кніг налічвалася 5 тысяч экземпляраў. Сядзібу наведаў у другой палове 19 стагоддзя вядомы мастак і кампазітар Напалон Орда, які зрабіў незвычайны малюнак палаца і парка з возерам.


У час Першай сусветнай вайны палац моцна пацярпеў. Але потым быў адноўлены ў часы Польскай дзяржавы. Будынак зноў разрабавалі ў 1939 годзе і быў знішчаны канчаткова ў час Вялікай Айчыннай вайны. Да нашага часу захаваўся парк з гаспадарчымі будынакамі і возера з касцёлам.

Каментары