Друцкаўшчызна. Капліца-пахавальня роду Слізняў.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Нясвіжскі раён, Друцкаўшчызна.
0
2
06.03.2025
Апісанне
У Нясвіжскім раёне ў мястэчку Друцкаўшчызна ёсць капліца-пахавальня роду Слізняў. Капліца ўзведзена ў 19 стагоддзі на мясцовых могілках у стылі класіцызму. Будынак каменны, квадратны ў плане.
У мястэчку была сядзіба роду Слізняў. Быў узведзены палац і гаспадарчыя будынкі з Касцёлам. Да нашага часу захаваліся толькі каменны флігель і Капліца на могілках. У сядзібе ў Друцкаўшчызне жыў і быў пахаваны Атан Ян Слізень (1806-1887) - пісьменнік, мемуарыст.
Капліца цяпер у запушчаным стане. Каля храма захавалася некалькі пахаванняў роду Слізняў.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.22421268
Даўгата: 26.31880816
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
06.03.2025
Друцкаўшчызна. Капліца-пахавальня роду Слізняў.
У мястэчку Друцкаўшчызна Нясвіжскага раёна на мясцовых могілках пабудавана каменная капліца-пахавальня. У 19 стагоддзі ў мястэчку была сядзіба вядомага беларускага роду Слізняў. Быў пабудаваны палац, гаспадарчыя будынкі і касцёл.
Капліца пабудавана ў 19 стагоддзі ў стылі класіцызму дарычны ордэр. Храм каменны, узведзены з цэглы, атынкаваны. У плане квадратны з цэнтрычнай кампазіцыяй. З кожнага фасада прыбудаваны Порцік з двума калонамі і трохкутным франтонам.
У апошнія гады капліца прыйшла ў заняпад - праваліўся дах і каменны пол. Падлога таксама правалілася і засыпала склеп з пахаваннямі. У падвал вяла асобная лесвіца. Каля капліцы захавалася некалькі старажытных пахаванняў прадстаўнікоў роду Слізняў.
У сядзібе ў Друцкаўшчызне доўгі час жыў Атан Ян Слізень (1806 - 1887) – пісьменнік, мемуарыст. Родам са шляхецкага роду. Брат скульптара і мастака Рафаіла Слізня. Нарадзіўся Отан у бацькоўскай сядзібе Вольна Баранавіцкага раёна. У дзяцінстве Атана і Рафаіла бацькі прывезлі да дзядоў па матчынай лініі ў сядзібу ў Друцкаўшчызну.
Атан вучыўся ў Наваградку, дзе пасябраваў з паэтамі Адамам Міцкевічам і Янам Чачотам. Потым вучыўся ў Полацку ў езуіцкай акадэміі і ў Віленскім універсітэце. Прымаў удзел у асветніцкай працы студэнцкага гуртка філарэтаў.
Служыў у расійскай арміі, і пасля адстаўкі пасяліўся ў Друцкаўшчызне. Тут ён напісаў свае мемуары, якія былі надрукаваныя. Памёр і пахаваны тут жа.
Каментары
Усяго каментароў: 0