Падлясейкі. Сядзіба Сакаловічаў.
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Падлясейкі, вул. Школьная, 10.
0
51
02.02.2025
Апісанне
У мястэчку Падлясейкі Баранавіцкага раёна захаваліся парэшткі сядзібы Сакаловічаў. Пасля прыходу савецкай улады ў 1939 годзе маёмасць была нацыяналізавана і перададзена пад мясцовую школу. Дом сядзібны і радавая капліца не дайшлі да нашага часу. Застаўся флігель аднапавярховы драўляны і некалькі гаспадарчых пабудоў, якія знаходзяцца па вуліцы Школьнай. Ад парка засталося некалькі дрэў.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.17329388
Даўгата: 26.2577087
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.02.2025
Падлясейкі. Сядзіба Сакаловічаў.
У некалькіх кіламетрах ад горада Баранавічы ёсць мястэчка Падлясейкі. У мястэчку захаваліся парэшткі сядзібы Сакаловічаў.
У часы Расійскай імперыі Падлясейкі ўваходзілаў склад Навагрудскага ўезда Мінскай губерніі. У 1897 годзе ў мястэчку была карчма, два вадзяныя млына, і хлебазапасны магазін. Пасля Рыжскага міру 1921 года ўвашло ў склад Польскай дзяржавы і было ў складзе Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
Да 1939 года да прыхода савецкай улады мясцовая сядзіба належыла роду Сакаловічаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны сядзібу перадалі пад мясцовую сярэднюю школу.
Будынак сядзібнага дома не захаваўся да нашага часу. На сённяшні дзень захаваўся драўляны аднапавярховы флігель, які быў узведзены на высокім мураваным падмурку. Будынак у плане прамавугольны і быў накрыты гонтавым дахам. Па цэнтру дома быў высокі ганак з казырком, які трымаўся на двух драўляных слупах. Побач з сядзібным домам быў вялікі парк з сажалкай, фамільны склеп і гаспадарчыя пабудовы. Ад парка засталося толькі некалькі дрэў. Ёсць пару гаспадарчых пабудоў.
Каментары
Усяго каментароў: 0