Знай свой край

Знай свой край

Свіслач. Сядзіба Пуслоўскіх.

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі раён, Свіслач.

0

36

21.02.2025

Апісанне

У мястэчку Свіслач Гродзенскага раёна захаваўся каменны трохпавярховы палац Марты Пуслоўскай. Пуслоўскія сталі гаспадарамі мястэчка ў пачатку 19-га стагоддзя. Сядзібу пачалі будаваць Пуслоўская і яе муж Казімір Красінскі на беразе ракі Свіслач у другой палове 19-га стагоддзя. Пасля смерці свайго мужа, Марта з'ехала ў эміграцыю ў Ніцу ў Францыі.

Палац узведзены з цэглы і граніту ў стылі мадэрн. Будынак знаходзіцца ў добрым стане.
Вакол палаца быў разбіты парк, які часткова захаваўся да нашых часоў.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў палацы працаваў дзіцячы дом.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.49415447
Даўгата: 24.06409447

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

21.02.2025

Свіслач. Сядзіба Пуслоўскіх.

У Гродзенскім раёне на рацэ Свіслач ёсць мястэчка Свіслач. Тут да нашага часу захавалася мураваная сядзіба Пуслоўскіх і праваслаўная царква 19 стагоддзя, якая першапачаткова была каталіцкім храмам.


Свіслач належыла розным гаспадарам за сваю гісторыю, ў часы Расійскай імперыі з першай паловы 19 стагоддзя належыла роду Пуслоўскіх.

Тут была пабудавана папяровая мануфактура. Маёнтак у 1872 годзе называўся Свіслачу Дольнай і ўключаў у сябе некалькі фальваркаў: Баяры, Свіслач Горная, Квасоўка і іншыя. Вандалін Пуслоўскі валодаў сядзібай, а потым перадаў сваёй дачке Марце.


В. Пуслоўскі (1814 - 1884) – мецэнат і калекцыянер, нумізмат. З жонкай Ядзвігай, якая паходзіла з роду Язерскіх, гадавалі дачку Марту (1859 - 1943). Марта ў шлюбе Красінская, мела ў Свіслачы свецкі салон, у якім на працягу дзесяцігоддзяў збіраліся вядомыя літаратары, мастакі і палітыкі. Даследчыкі пішуць, што бываў тут і будучы прэм'ер Індыі Джавахарлал Неру.

Марта любіла маляваць і мела лтаратурныя здольнасці. Маёнтак перадала свайму сыну Міхаілу, які быў забіты ў 1939 годзе і пахаваны на мясцовых могілках. А малодшы сын эміграваў у Францыю.


Сядзібу пачалі будаваць Марта Пуслоўская і Казімір Красінскі на беразе ракі Свіслач. Дамінантай сядзібы з'яўляецца мураваны трохпавярховы дом у стылі мадэрн з цэглы і гранітных блокаў, які захаваўся да нашага часу ў добрым стане. У палацы было каля 60 пакояў і працаваў ліфт. Пакоі мелі роспісы на антычныя тэмы і багатую лепніну. На чэрдаку жылі паштовыя голубі.


Галоўнай каштоўнасцю палаца была бібліятэка. Марта збірала, як і яе бацька, вялікі кнігазбор на розных мовах Еўропы. Яна адчыніла свецкі салон у Варшаве, дзе частымі гасцямі былі літаратары і палітыкі. У 1927 годзе графіня Марта падаравала тысячу тамоў свайго кнігазбору музею ў Гродна. Гэтыя кнігі і зараз упрыгожваюць фонды музея. 

Каментары

Усяго каментароў: 0